Сёння ў Слуцку ладзілі рэгіянальны кірмаш. Пакупнікам было прапанавана багата агародніны і садавіны, саджанцаў дрэў і кветак, мясныя вырабы, рыба, выпечка,  мёд, журавіны і іншая разнастайная прадукцыя. У кірмашы ўдзельнічалі гандлёвыя, перапрацоўчыя прадпрыемствы, сельгасвытворцы Случчыны, а таксама  іншых рэгіёнаў Мінскай вобласці і нават рэспублікі. Гандаль ішоў бойкі, многія случчане рабілі запасы на зіму – набывалі бульбу, цыбулю, моркву, перац, яблыкі. Цэны прыймальныя, напрыклад, на бульбу – 50 – 55 капеек за кілаграм.
Можна было паласавацца шашлычком, іншымі прысмакамі. Цудоўнымі песнямі дадавалі настрою наведвальнікам і прадаўцам  кірмашу  удзельнікі творчых калектываў Случчыны. 












Похожие записи