24 чэрвеня – Дзень моладзі 

Павел Аляксандравіч Жупранскі, дырэктар СШ №4, адзін з самых маладых кіраўнікоў на Случчыне. Дырэктарам школы ён стаў у 26 гадоў. Лічыць, што ў Слуцку створаны спрыяльныя ўмовы для самарэалізацыі моладзі.


– У нас даволі развітая інфраструктура. Умовы для працы для таго, хто да гэтага імкнецца, ёсць, – гаворыць Павел Жупранскі. – Я скончыў сельскую школу, атрымаў вышэйшую  адукацыю (першая – настаўнік геаграфіі, другая – па кіраўнічай дзейнасці). Чатыры гады працаваў настаўнікам у Грэску, дырэктарам школы працую чацвёрты год. Калі я прыйшоў на пасаду дырэктара, некаторыя знаёмыя мне казалі: навошта табе гэта? Аднак я ўбачыў, што тут вельмі добры калектыў, які сапраўды перажывае за справу, за школу. Педагогі ўкладваюць у работу ўсю душу. Усе разам мы зрабілі шмат. У нас ёсць медалісты, алімпіяднікі, вучні школы ўдзельнічаюць у творчых і навуковых конкурсах, дзе займаюць прызавыя месцы.  
Я сябрую з дзецьмі. Лягчэй, вядома, знаходжу агульную мову з вучнямі старэйшых класаў. Бо, па сутнасці, у нас шмат агульных інтарэсаў. Пастаянна хаджу з імі ў паходы, ездзім на турзлёты. І ведаеце што? Яны ля вогнішча спяваюць тыя ж песні, што і мы спявалі ў школьныя гады. 
Кожнае наступнае пакаленне не так ужо і адрозніваецца ад папярэдняга. У сучаснай моладзі свой слэнг, накірункі ў музыцы, але за ўсімі іх маскамі такія ж, як былі мы ў свой час, падлеткі. Варта толькі запытацца ў іх, што ім цікава, злавіць іх хвалю, і ты выдатна іх разумееш. Вучні дзеляцца навінамі, пытаюцца, напрыклад, ці чуў я батл вядомых рэпераў. І я лезу ў інтэрнэт, гляжу, каб быць у курсе, чым жывуць мае школьнікі, што ім цікава. І ім імпануе, што дарослы чалавек, дырэктар, з імі на адной хвалі. Гэта вельмі збліжае, дзеці раскрываюцца і не баяцца весці з табой гутарку, што-небудзь расказаць, у чым-небудзь прызнацца.
Вольны час праводжу з сям’ёй. Гуляем з жонкай па горадзе, бо ў нас так прыгожа, асабліва вясной! 
Я лічу, моладзь Слуцка – актыўная. Пачытайце нашы навіны, случчане пастаянна заваёўваюць прызавыя месцы як у навучальным кірунку, так і ў спартыўным, творчым, навуковым, услаўляючы Слуцкі раён, родны край.
Ірына МАЛЯЎКА.

Дорогие юноши и девушки!

От имени Слуцкого районного исполнительного комитета, Слуцкого районного Совета депутатов поздравляем вас с Днем молодежи. 
Сегодня как никогда востребованы компетентность, мобильность, способность принимать нестандартные, конструктивные решения – все то, чем обладает современная молодежь.

От вас – нынешних школьников и студентов, молодых специалистов и исследователей, инженеров и рабочих, предпринимателей, администраторов и общественных деятелей – зависит будущее не только родного региона, но и всей нашей любимой Беларуси.  Вы уже делаете успешные шаги в творческом и профессиональном развитии, добиваетесь первых важных побед в науке, бизнесе, успешно реализуете общественные, спортивные и социальные проекты. Мы гордимся вами!
Пусть ваша жизнь будет насыщенной и разнообразной, пусть в ней всегда будет место для учебы и науки, отдыха и общественной работы, любви и дружбы! Здоровья вам и удачи в реализации самых смелых планов! 

Председатель Слуцкого районного исполнительного комитета    А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.     
Председатель Слуцкого районного Совета Депутатов           Н.А. ОВСЯННИКОВА.       


Похожие записи