Падведзены вынікі агляду-конкурсу на лепшую кампазіцыю з саломы, арганізаванага райкамам прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу сумесна з упраўленнем сельскай гаспадаркі і харчавання Слуцкага райвыканкама.
 
Лепшай прызнана кампазіцыя, прадстаўленая на конкурс ААТ «Ісерна» (дырэктар Мікалай Анатольевіч Хмялёў), за цэласнасць кампазіцыі і афарміцельскае майстэрства адзначана кампазіцыя філіяла «Падсобная сельская гаспадарка «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» (дырэктар Дзмітрый Іванавіч Дабрыян), за арыгінальнасць і творчае ўвасабленне – ААТ «Вясейскі Пакроў» (дырэктар Людміла Аляксееўна Савановіч). Цікавыя кампазіцыя зрабілі ДП «Саўгас «Рачкавічы» (дырэктар Мікалай Рыгоравіч Красуцкі) і ААТ «Вітка-Агра» (дырэктар Вадзім Аляксандравіч Давідовіч).

Не абышлі ўвагай члены журы кампазіцыю ў выглядзе каня з дрэвам шчасця філіяла «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» (дырэктар Сяргей Аляксеевіч Варона) – прыз глядацкіх сімпатый.

Похожие записи