Ураджэнец вёскі Малая Падзер Сяргей Уладзіміравіч Акуловіч – цясляр 5 разраду,  узначальвае брыгаду цесляроў-бетоншчыкаў. Прафесіянал з вялікай літары. За сваю работу быў не раз узнагароджаны.
– Гэта толькі на першы погляд наша работа здаецца аднатыпнай, – гаворыць Сяргей Уладзіміравіч. – На самай справе яна патрабуе нямала розных навыкаў, кемлівасці, у пэўным сэнсе творчага падыходу. Мы ж разнастайныя работы з бетону выконваем: заліваем апалубку і бардзюры, робім падвясныя столі, праёмы пад вітражы, розныя бетонныя канструкцыі на вытворчых, сацыяльных аб’ектах. Напрыклад, не так даўно падчас работ на коннаспартыўным комплексе ў Мінскім раёне залівалі высокія канструкцыі незвычайных формаў, няпроста было, але ўсё зрабілі як след, з задачай справіліся. Маем добрыя інструменты, а галоўнае – адказныя, старанныя, умелыя людзі працуюць у нашай брыгадзе.
У брыгадзе Сяргея Уладзіміравіча – 11 чалавек. Працуюць на розных аб’ектах, у гэтым годзе ў тым ліку на рэканструкцыі гасцініцы, паліклінікі ў Салігорску.  Сяргей Уладзіміравіч і яго падначаленыя ўдзельнічалі ў будаўніцтве і рэканструкцыі многіх буйных аб’ектаў: “Барысаў – Арэна”, Лядовы палац і Палац культуры ў Маладзечна, Слуцкі цукроварафінадны камбінат, Гарадзейскі цукровы камбінат, прадпрыемства “Анега” ў Калодзішчах  і іншыя.
Работа цяжкая, говорыць Сяргей Уладзіміравіч, у любое надвор’е, пад адкрытым небам, патрабуе вялікай аддачы сіл (асаблівую ўвагу падчас працы брыгадзір ўдзяляе забеспячэнню патрабаванняў тэхнікі бяспекі). Аднак гэта вельмі патрэбная, стваральная праца, якая  радуе і надае сіл. Стымулюе і годная заработная плата.
Свае навыкі, прафесійнае майстэрства Сяргей Уладзіміравіч перадае маладым работнікам і часта з удзячнасцю ўзгадвае свайго настаўніка брыгадзіра Івана Віктаравіча Ждановіча, які, на жаль, ужо пайшоў з гэтага жыцця. З гадамі не згасаюць у сэрцы брыгадзіра Сяргея Акуловіча цікавасць, захопленасць, адданасць абранай справе – высакароднай і неабходнай на зямлі.
Наталля Селязнёва.
Уважаемые работники и ветераны строительной отрасли!

От имени Слуцкого районного исполнительного комитета поздравляю вас с профессиональным праздником – Днем строителя.
Выбранная вами профессия – одна из самых нужных и уважаемых во все времена. Благодаря мастерству и преданности любимому делу вы способны воплотить в жизнь самые современные проекты и смелые архитектурные фантазии.

Нынешнее поколение строителей Слутчины вносит значимый вклад в решение важнейших государственных задач. Сохраняя и приумножая замечательные традиции своих предшественников, внедряя передовые технологии, перспективные разработки и конструкторские решения, вы стремитесь обеспечивать надежную работу строительного комплекса района, активно участвовать в реализации социальных программ.

Выражаю благодарность за ваш благородный труд, желаю крепкого здоровья, процветания, стабильности, новых интересных проектов и благополучия. Пусть вам сопутствуют успех и удача во всех начинаниях!
Председатель Слуцкого районного
исполнительного комитета     А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.

Похожие записи