Якая лета звонкая пара!
У зелені, цяпле, вяселлі фарбаў,
І квеценню прыгожая зара
Нам дорыць таямніцы летніх скарбаў.
Лес прапануе шчодры сувенір –
Грыбы, арэхі, ягады ды краскі,
Шуміць, пяе лес тысячамі лір
І з цёплым ветрам свае казкі.
Бывае, што абудзіцца Пярун,
Асвецяцца маланкамі нябёсы,
Перабярэ ліствы сугучча струн
Магутны лівень шляха на пакосы.
І вільгаць п’е з удзячнасц зямля,
Загойвае ад спёкі свае раны…
Там, дзе была вясновая ралля,
Моц набывае ўраджай жаданы.
Тут працаю папоўніцы заўжды
Аграрыяў здабыткі і турботы,
Жніво злучае вёскі, гарады
Вянком напружанай і велічнай работай.
І едуць з горада з бацькамі шкаляры
Правесці добра летн адпачынак,
І праца на палях такой пары
З іх боку вельмі важны ёсць учынак.