У Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэцы (у зале на першым паверсе) адкрылася выстаўка работ навучэнцаў цэнтра тэхнічнай і прыкладной творчасці, якія наведваюць аб’яднанне па інтарэсах «Інжынерны малюнак і каларыстыка» пад кіраўніцтвам педагога Алены Уладзіміраўны Хатэнкі.
 Гэта вельмі прыгожа, гэта шчыра, гэта цікава. Некаторыя работы можна разглядваць не адну хвіліну, карціны малодшых удзельнікаў уражваюць насычанасцю колераў, вобразамі.  Дзеці хвалююцца, ім цікава: для многіх з іх гэта дэбют.
Даніэла Ляоненка падзялілася ўражаннямі:
– Гэта крута, калі твая работа на выстаўцы, прыемна, калі твае малюнкі падабаюцца камусьці. Займаюся маляваннем 5 гадоў, люблю акварэль: яна спакойная.
Падчас адкрыцця выстаўкі гучалі цёплыя словы ў адрас Алены Уладзіміраўны Хатэнкі. З ёй прыемна і камфортна працаваць і дзецям, і калегам, яе цэняць і падтрымліваюць, адзначыла метадыст ЦТПТНВ Марыя Матыліцкая. А.У. Хатэнка падзякавала бацькам за стварэнне  спрыяльных умоў для развіцця таленту і здольнасцей дзетак, падкрэсліла, што ўсе яны малайцы.
Хто ведае, можа, сярод юных мастакоў, якія робяць зараз першыя крокі, новы Пікасо ці Далі?
У бібліятэцы (на чацвёртым паверсе) таксама выстаўлены работы і Алены Уладзіміраўны. Яе творчасць адметная спалучэннем тэхнік, работы вылучаюцца сярод іншых. Пабудзіць людзей да пазітыўных дзеянняў – гэта місія мастака, лічыць Алена Уладзіміраўна.
Ірына ШЧАРБОВІЧ.




About Author
СК
View All Articles
Посмотрите последние записи этого автора!
В Минской области проиндексировали чеки “Жилье”
«101» – пароль смелых и отважных!
Как стать экспертом-криминалистом

Похожие записи