Случчына ганарыцца працаўнікамі, якія прымнажаюць багацце роднага краю, праслаўляюць яго працоўнымі дасягненнямі. У Свята працы работнікам аграрнай галіны, якія паказалі добрыя вынікі падчас веснавой пасяўной кампаніі, уручылі падзячныя пісьмы, падарункі.

Сяргей Іванавіч Васілевіч
 
У ААТ «Ісерна» лепшых вынікаў дасягнулі механізатары Уладзімір Іванавіч Арэхва, Сяргей Іванавіч Васілевіч. З працоўнай перамогай іх павіншавалі старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Таццяна Ігараўна Гурбо і старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ала Іванаўна Русак. У ААТ «Казловічы-Агра» ўшанавалі Мікалая Міхайлавіча Філіпенку, Андрэя Канстанцінавіча Казляка, Фёдара Віктаравіча Шчарбачэню. 
Уладзімір Іванавіч Арэхва

– Дасягнутыя вамі вынікі падчас пасяўной кампаніі – узор сумленных адносін да працы, прафесіяналізму. Дзякуй вам за адданасць прафесіі. Жадаем вам новых дасягненняў і поспехаў ва ўсіх пачынаннях, – адзначыла Т.І. Гурбо.


Андрэй Канстанцінавіч Казляк
Клопат пра чалавека працы – у ліку прыярытэтных задач прафсаюзных арганізацый. Падтрымка добрым словам, увагай натхняюць на новыя здзяйсненні, гаварыла Ала Іванаўна Русак.

Мікалай Міхайлавіч Філіпенка

Па стане на 2 мая ў сельгасарганізацыях раёна завяршылі сяўбу збожжавых і зернебабовых культур. Наогул, на яравой сяўбе лідзіруюць ДП «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі (90%), ААТ «Казловічы-Агра» (69%). Аднагадовыя травы ў раёне пасеяны на плошчы 1 564 гектары (27%), кукуруза – 4 109 гектараў (26%). У ААТ «Вясейскі Пакроў» кукурузу пасеялі больш за іншых: 455 гектараў з 1 400 неабходных, у СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» – 451 гектар з 2 040 неабходных.

Ірына КАВАЛЕНКА.

Похожие записи