Мікалай Іванавіч Шуманскі большую частку 33-гадовага стажу працуе жывёлаводам, у сельскай гаспадарцы ён з 18 гадоў. 

Цяпер на гадаванні жывёлавода малочнатаварнай фермы «Прошчыцы» філіяла «Падсобная сельская гаспадарка «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат» 160 бычкоў. Пад яго доглядам жывёла прыбывае за суткі ў сярэднім амаль на кілаграм, па выніках 2018 года гэты паказчык склаў +900 грамаў. Набіраюць бычкі вагу з 200 кг да 400 – 420 кг. 
Добрыя кармы і правільны догляд – ад гэтага залежыць, як будзе расці жывёла, сцвярджае Мікалай Іванавіч. Яму гэта ўдаецца. Працавіты, дасведчаны, вопытны жывёлавод, адзначае загадчыца фермы Людміла Віктараўна Палазнік, сваю справу ведае. Ды і не дзіўна гэта для чалавека, які ўсё жыццё  працуе на роднай зямлі. Сёлета фотаздымак і прозвішча жывёлавода будуць размешчаны на раённай Дошцы гонару. Дарэчы, жонка Мікалая Іванавіча таксама працуе на ферме, гадуе цялятак. 
Паспяваюць Шуманскія ўпраўляцца і з хатняй гаспадаркай. Радуюць сынок і дачушка. Адным словам, ладзіцца ў сям’і – і на рабоце парадак.
Ірына ШЧАРБОВІЧ.

Похожие записи