На Случчыне завяршылася ўборачная кампанія. Вынікі жніва падвялі на раённых «Дажынках», якія ладзілі на адным з палеткаў ААТ «Падлессе-2003». І гэта невыпадкова – сельгасарганізацыя ў ліку лідараў па ўраджайнасці. 










 




- Слуцкі раён займае першае месца ў вобласці па намалоце збожжа. На сённяшні дзень хлебаробамі раёна намалочана 165 796 тон збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 45,8 цэнтнера з гектара.
Вітаў удзельнікаў урачыстасці старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэй Уладзіслававіч Янчэўскі.
– Сёння мы славім Слуцкую зямлю за шчодры ўраджай, падводзім вынікі ўборкі збожжа і ўшаноўваем працу хлебаробаў. Нашы продкі казалі,  хлеб – гэта жыццё. Мы ж сцвярджаем: хлеб – гэта жыццё, працвітанне і незалежнасць беларускага народа, – адзначыў Андрэй Уладзіслававіч. – Наша свята – яркае сцвярджэнне каштоўнасці хлеба і даніна павагі тым, хто прыклаў неймаверныя намаганні, каб ураджай быў сабраны своечасова і без страт. Поспехі ў аграрным сектары эканомікі – аснова далейшага руху наперад. Але сёлетні ўраджай для нас не мяжа. Патэнцыял Слуцкага раёна больш высокі. І для дасягнення пастаўленых мэт ёсць усё: тэхналогіі, сучаснае абсталяванне, але галоўнае – працавітыя людзі, з якімі нам па плячы любыя задачы!
Старшыня райвыканкама падзякаваў удзельнікам жніва за добрасумленную працу, старанне і прафесіяналізм.  Бо толькі той, хто шчыра любіць сваю зямлю, здольны вырасціць на ёй ураджай. 
– Нізкі паклон вам ад Случчыны. Няхай ваша праца заўсёды ладзіцца, зямля будзе шчодрай, надвор’е – спрыяльным, даходы – высокімі і стабільнымі. Жадаю моцнага здароўя, мудрасці, аптымізму, міру і дабра, згоды і працвітання вам і вашым сем’ям, – гаварыў Андрэй Уладзіслававіч. 
- Лепшымі па валавым намалоце сталі сельскагаспадарчы філіял адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі сыраробны камбінат», адкрытае акцыянернае таварыства «Казловічы-Агра», дзяржаўнае прадпрыемства «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі.
- У лідарах па ўраджайнасці КСУП «Эксперыментальная база «Танежыцы» (62,7 ц/га), адкрытае акцыянернае таварыства «Падлессе-2003» (62,6 ц/га). У шасці сельгасарганізацыях раёна ўраджайнасць збожжавых і зернебабовых культур склала больш за 50 ц/га.




 


- У раёне 96 экіпажаў намалацілі больш чым па тысячы тон збожжа кожны, 27 – больш чым за дзве тысячы тон, 2 экіпажы пераадолелі трохтысячны рубеж. Рэкорд Слуцкага раёна – больш за чатыры тысячы тон – у экіпажа Івана Валер’евіча Лучыка і Сяргея Іванавіча Гурыновіча (філіял «Падсобная сельская гаспадарка «Наша Ніва» адкрытага акцыянернага таварыства «Слуцкі мясакамбінат»).
 

 

Пераможцам працоўнага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур уручылі дыпломы Слуцкага раённага выканаўчага камітэта і грашовыя прэміі.
Дзякаваў удзельнікам жніва Слуцкага раёна за самаадданую працу, высокі прафесіяналізм і высокія дасягненні  намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч Гракун.





Ён уручыў нагрудны знак Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» Аляксандру Аляксандравічу Анціпцаву, трактарысту-машыністу ДП «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі.  
Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны: Іван Іванавіч Барысавец, дырэктар ААТ  «Падлессе-2003»; Валерый Канстанцінавіч Міхалькевіч, начальнік СГФ ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат»; Сяргей Геннадзьевіч Дзічкоўскі, дырэктар КСУП “Эксперыментальная база «Танежыцы»; Сяргей Міхайлавіч Астроўскі, галоўны аграном ААТ «Сорагі-Агра». 




Ушаноўвалі ўдзельнікаў жніва дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец,  старшыня Мінскага абласнога камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Міхаіл Тарасавіч Бода, першы намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Дзмітрый Сяргеевіч Каралёў, першы сакратар Слуцкага райкама БРСМ Кацярына Леанідаўна Барысевіч, старшыня Слуцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Ігараўна Гурбо.





Падведзены вынікі на лепшы сноп і каравай.
Каравай: першае месца – племгас “Слуцк”, другое – ААТ ” Вясейскі Пакроў”, трэцяе – ААТ “Ісерна”.
 
 
  
 
Снапы: першае месца – сельскагаспадарчы філіял ААТ “Слуцкі сыраробны камбінат”, другое – СГФ “Крывая Града” ААТ Слуцкі сыраробны камбінат”, трэцяе – СГФ “Агра-Замосце” ААТ “Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў”.







 
Узнёслы настрой удзельнікаў жніва падтрымалі калектывы аматарскай творчасці Случчыны.
Ірына КАВАЛЕНКА.
Ірына МАЗУРА.
									
								 
								 
																											 
												 
												 
												 
             
             
					 
					 
					