СФК «Слуцк» не прайшоў у паўфінал Кубка Беларусі па футболе. У абодвух чвэрцьфінальных матчах з «Дынама-Брэст» каманда Віталія Паўлава саступіла (2:0; 1:2).

«Слуцк» прымаў брэсцкіх дынамаўцаў у футбольным манежы ў Мінску 18 сакавіка.
Шансы «Слуцка» на выхад у паўфінал мінімізаваў гол у вароты Панкратава на апошніх секундах першай сустрэчы ў Брэсце. «Слуцку» ў другой гульні патрэбна было забіць тры галы, не прапусціўшы, каб прайсці далей. У матчы «Слуцк» – «Дынама-Брэст» вельмі хутка лік адкрылі госці. Гол Яўгенія Шыкаўкі ў другім тайме крыху ўзбадзёрыў случчан, але ж гэтага было недастаткова. Ды ў канцы матча зноў прапусцілі. Далей ідзе «Дынама-Брэст».
Галоўны трэнер «Слуцка» Віталій Генадзьевіч Паўлаў ацаніў гульню: «Добры, цікавы матч, у якім, на жаль, усё вырашыла выканальніцкае майстэрства. У нас было дастаткова галявых момантаў, але забіць атрымалася толькі раз. Цяпер будзем рыхтавацца да чэмпіянату. Чакаем, што да першага матча вернуцца Шчагрыковіч і Ауіе (пасля траўм). Глядзім наперад, рыхтуемся да наступных гульняў».
Да пачатку чэмпіянату Беларусі па футболе засталося крыху больш за тыдзень. Сустрэча каманды з балельшчыкамі адбудзецца! Дзе і калі – паведамім пазней.
31 сакавіка «Слуцк» сустракаецца з «Гомелем». Матч пройдзе ў Бабруйску на стадыёне імя А. Пракапенкі, у 15.00. 
Пачнём сезон разам. За Слуцк і «Слуцк»!
Ірына ВЕЧАР.
Больш фота – у нашай групе “УКантакце” 

Похожие записи