Спаборніцтвы прайшлі ў Лагойскім раёне 12 – 13 студзеня. Удзельнічалі 192 спартсмены з устаноў адукацыі 14 раёнаў і г. Жодзіна. Снегу на той час не было, таму арыентаванне на лыжах замянілі бегам. У першы дзень была маркірованая траса, у другі – эстафета. У камандным заліку случчане былі лепшымі!
Лепшыя вынікі ў асабістым заліку ў сваіх узроставых катэгорыях паказалі нашы спартсмены эстафеце. Першыя месцы занялі: Уладзіслава Більдзюкевіч і Валерыя Таманава, Кацярына Дзічкоўская і Паліна Логвін, Алеся Дзічкоўская і Карына Краўчанка. У юнакоў пераможцамі ў асабістым заліку сталі Ягор Дарашэвіч і Аляксандр Фурык, Ілья Новак і Глеб Сеўрук.
А ў чэмпіянаце Мінскай вобласці па лыжным арыентаванні, які таксама прайшоў на Лагойшчыне 20 – 21 студзеня, случчане былі другімі ў камандным заліку.
Ірына ВЕЧАР.