Настройте параметры согласия

Мы используем файлы cookie, чтобы помочь вам эффективно перемещаться и выполнять определенные функции. Подробную информацию обо всех файлах cookie в каждой категории согласия вы найдете ниже.

Файлы cookie, отнесенные к категории «Необходимые», сохраняются в вашем браузере, поскольку они необходимы для включения основных функций сайта. ... 

Всегда активен

Необходимые файлы cookie необходимы для включения основных функций этого сайта, таких как обеспечение безопасного входа в систему или настройка параметров согласия. Эти файлы cookie не хранят никаких личных данных.

Функциональные файлы cookie помогают выполнять определенные функции, такие как обмен содержимым веб-сайта на платформах социальных сетей, сбор отзывов и другие сторонние функции.

Аналитические файлы cookie используются для понимания того, как посетители взаимодействуют с веб-сайтом. Эти файлы cookie помогают предоставить информацию о таких показателях, как количество посетителей, показатель отказов, источник трафика и т. д.

Файлы cookie производительности используются для понимания и анализа ключевых показателей производительности веб-сайта, что помогает обеспечить лучший пользовательский опыт для посетителей.

Рекламные файлы cookie используются для предоставления посетителям персонализированной рекламы на основе страниц, которые вы посещали ранее, а также для анализа эффективности рекламных кампаний.

19 студзеня ў Беларусі адзначаюць Дзень выратавальніка. Тое, што для іншых – подзвіг, для іх – рабочыя будні. 

Якім быў мінулы год для выратавальнікаў раёна, расказаў начальнік Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Дзмітрый Леанідавіч ЛІХАДЗІЕЎСКІ (на здымку):

– Адной з нашых прыярытэтных задач з’яўляюцца прафілактыка і папярэджанне надзвычайных сітуацый. Намаганні супрацоўнікаў Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях накіраваны на папярэджанне пажараў, гібелі людзей на іх, бяспеку жыццядзейнасці. Радуе, што наша праца прыносіць пэўны плён.
Летась у параўнанні з 2016 годам колькасць пажараў зменшылася на 13 выпадкаў, колькасць загінулых людзей ад пажараў не змянілася, не дапушчана гібелі дзяцей.
За 2017 год у Слуцкім раёне адбылося 53 пажары. Загінулі 4 чалавекі, 2 з іх былі ў стане алкагольнага ап’янення. 
Найбольшая колькасць пажараў адбылася па прычыне парушэння правіл пракладкі і эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання (16 выпадкаў); парушэння правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенерыруючых агрэгатаў і прылад (13); неасцярожнага абыходжання з агнём (12); падпалаў (5). 
Летась не было зафіксавана вялікіх узгаранняў у лясных масівах, на тарфяніках, палаў сухой расліннасці.
З пачатку 2018 года слуцкімі пажарнымі з агню выратаваны тры чалавекі.
У мэтах павышэння боегатоўнасці і больш якаснага вырашэння аператыўна-службовых задач сёлета ў аддзеле створана пажарная аварыйна-выратавальная часць №2 г. Слуцка.
Слуцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях актыўна супрацоўнічае з суб’ектамі прафілактыкі (сельвыканкамамі, аддзелам адукацыі, спорту і турызму Слуцкага райвыканкама, Слуцкім тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, Слуцкім МРА «Энерганагляд» і іншымі). Сумесна прымаюцца дадатковыя меры па прафілактыцы пажараў і папярэджанні гібелі людзей ад іх.
Так, за кошт сродкаў Слуцкага раённага выканаўчага камітэта і ўласнікаў дамоў у 2017 годзе ў домаўладаннях, дзе пражываюць грамадзяне сацыяльна ўразлівых катэгорый, выкананы рамонт 5 электрычных праводак, 8 ацяпляльных печаў,  устаноўлена 225 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў, 27 аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў з вывадам сігналу аб спрацоўванні на сігнальна-гукавую прыладу. У домаўладанні адной з сем’яў, у якой выхоўваюцца непаўналетнія дзеці, устаноўлены пажарны апавяшчальнік з вывадам сігналу на мабільную  сувязь.
Немалая ўвага надаецца бяспецы дзяцей. Нашы супрацоўнікі наведваюць дзіцячыя садкі і школы, цесна ўзаемадзейнічаюць з Мінскім абласным кадэцкім вучылішчам, праводзяць прафарыентацыйныя мерапрыемствы.
У 2017 годзе на базе дзіцячага забаўляльнага цэнтра «Лео» адкрылі так званы іміджавы цэнтр (пакой) для вольнага часу дзяцей, у якім устаноўлены стэнды «Ганарымся, што навучылі», абсталяваны куток пажарнай бяспекі з тэматычнай наглядна-агітацыйнай прадукцыяй (размалёўкі, тэматычныя кнігі і часопісы). Там праходзяць прафілактычныя мерапрыемствы і святы.
На базе Слуцкага РАНС ствараем цэнтр бяспекі. Ужо ўсталяваны макеты печы, газавай пліты, прадэманстраваны парушэнні правіл эксплуатацыі бытавой тэхнікі і мантажу электрычнай праводкі, ёсць манекен для адпрацоўкі дзеянняў па выратаванні чалавека ў надзвычайных сітуацыях, прадстаўлена баявое адзенне выратавальнікаў.
У бліжэйшых планах – стварэнне клуба юных ратавальнікаў-пажарных.
Напярэдадні прафесійнага свята выказваю глыбокую падзяку за жыццёва важную працу, за самаадданасць і вернасць абавязку ўсім супрацоўнікам і ветэранам Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях. Жадаю моцнага здароўя, цвёрдасці духу, невычэрпнай энергіі, паменш трывожных званкоў і надзвычайных сітуацый і больш спакойных дзяжурстваў!
 Ірына МАЛЯЎКА.
З гісторыі
  • На тэрыторыі сучаснай Беларусі адны з першых наладзілі пажарную бяспеку ў сваіх маёнтках, гарадах Радзівілы. У тым ліку ў Слуцку быў рэалізаваны комплекс супрацьпажарных правіл. У гарадах меліся параконныя і чатырохконныя помпы, да якіх была прыстаўлена пастаянная абслуга.
  • У Слуцку існавалі свае правілы і парадак барацьбы з агнём.
  • На тэрыторыі Слуцкага раёна пасля Вялікай Айчыннай вайны пажарнай службай кіраваў Іван Нікіфаравіч Крывашэй. Працавалі на аўтацыстэрнах ЗІС і пажарным аўтамабілі «Шаўрале».
  • 14 супрацоўнікаў СВПЧ па ахове Слуцка прымалі ўдзел у ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
  • У 2000 годзе атрад ваенізаванай пажарнай службы рэарганізаваны ў пажарны аварыйна-выратавальны атрад №18 Слуцкага раёна Мінскага абласнога ўпраўлення МНС Рэспублікі Беларусь, а ў 2001 годзе арганізаваны Слуцкі гаррайаддзел па надзвычайных сітуацыях, які ў 2005 годзе перайменаваны ў Слуцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях.
  • Сёння ў склад райаддзела па надзвычайных сітуацыях уваходзяць 2 пажарныя аварыйна-выратавальныя часці, 6 пажарных аварыйна-выратавальных пастоў, інспекцыя дзяржаўнага пажарнага нагляду.
Уважаемые сотрудники 
Слуцкого районного отдела 
по чрезвычайным ситуациям!

От имени Слуцкого районного исполнительного комитета примите искренние поздравления с профессиональным праздником – Днем спасателя!

Профессия спасателя заслуженно считается одной их самых уважаемых. Общество высоко ценит самоотверженность людей, готовых рисковать собственной жизнью во имя спасения других.

Этот опасный и благородный труд требует высочайшего мастерства, ответственности, способности быстро принимать решения в экстремальных ситуациях. Тот, кто выбирает для себя профессию спасателя, готов осознанно рисковать жизнью.

Искренние слова признательности ветеранам пожарной службы за труд, знания и бесценный опыт, который является достойным примером для нынешнего поколения спасателей. 

Желаю крепкого здоровья, успехов в вашем нелегком и благородном деле, мира и благополучия вам и вашим родным!
Председатель Слуцкого районного исполнительного комитета  А.В. ЯНЧЕВСКИЙ.

Похожие записи