За акном машыны ў яркіх, стракатых фарбах восені мільгаюць
ладныя домікі… 

–Бачыце, сцены
новага дома… Гэта мнагадзетная сям’я ў Кляпчанах будуецца, выдзелілі ім
зямельны ўчастак, які раней пуставаў, – расказвае старшыня Кіраўскага
сельвыканкама Сяргей Мерны. – Наш сельсавет – «прыгарадны» – большасць
населеных пунктаў знаходзіцца непадалёку ад Слуцка. І ўсё ж, перакананы, не
толькі гэтым абумоўлены выбар маладых случчан, але і прыхільнасцю да сельскага
ладу жыцця, жаданнем працаваць на зямлі, мець сваю гаспадарку. Гэта вельмі
добра.

«Я не кабінетны
работнік»

З раніцы Сяргей Георгіевіч за рулём машыны, падкрэслівае,
ён не кабінетны работнік. Кіраўскі сельсавет адзін з самых вялікіх у раёне:
уключае 12 населеных пунктаў, тут пражываюць 2 167 чалавек. Каб валодаць
сітуацыяй на тэрыторыі сельсавета, трэба быць максімальна мабільным, вельмі
важна ўсё бачыць, як гаворыцца, на свае вочы. Увогуле, абавязкі старшыні
сельвыканкама нярэдка абумоўліваюць работу 24х7.

– Жывая, рознабаковая, і, вядома,  адказная справа, – адзначае Сяргей Мерны. –
Галоўная задача сельвыканкама – клапаціцца аб забеспячэнні аптымальных умоў
пражывання на тэрыторыі сельсавета, быць на сувязі з жыхарамі, каб рашаць
праблемныя пытанні. Не з усімі праблемамі можна справіцца імгненна, рашэнне
некаторых пытанняў патрабуе доўгатэрміновых мер, укладання сродкаў, напрыклад,
рамонт дарог. Аднак калі ўдаецца дасягнуць станоўчага выніку, шчыра кажучы,
радасна, хораша на душы.

У першую чаргу…

Фармат задач старшыні сельвыканкама шырокі і разнапланавы:
кантроль за станам вёсак, уборкай смецця, пытанні добраўпарадкавання, рамонту
дарог, зносу старых пустуючых дамоў, уцягнення невыкарыстоўваемых земляў у
гаспадарчы абарот, асвятлення вуліц, работа з няўдачнымі сем’ямі і
грамадзянамі, якія вядуць асацыяльны лад жыцця (у тым ліку ў рамках дзейнасці
апорнага пункта аховы правапарадку), па прафілактыцы пажараў і многае
іншае.  І ўсё ж якія задачы для старшыні
Кіраўскага сельскага Савета дэпутатаў у прыярытэце?

Падтрыманне чысціні ў вёсках, добраўпарадкаванне, знос старых пустуючых дамоў, уцягненне
ў  гаспадарчы абарот пустуючых земляў,
пераканана адказвае мой субяседнік. «Вёска павінна жыць і выглядаць  годна, – адзначае Сяргей Мерны. – На гэтым не
аднойчы акцэнтаваў увагу Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка.
Актывізавана работа па зносе старых безгаспадарных дамоў. Яна мае свае нюансы,
у тым ліку юрыдычнага характару, па пошуку нашчадкаў. Паступова спраўляемся з
гэтай задачай». 

За час старшынства Сяргея Мернага ў сельвыканкаме на
тэрыторыі Кіраўскага сельсавета знесена 6 пустуючых старых дамоў з уцягненнем
«вызваленых» зямельных участкаў (каля двух гектараў) у гаспадарчы абарот, 8
домаўладанняў  унесены ў  Адзіны рэестр пустуючых дамоў. Працягваюць у
Кіраўскім сельвыканкаме і работу па канфіскацыі зямельных участкаў з
незавершаным будаўніцтвам, за 5  гадоў
канфіскавалі 6 такіх участкаў з наступным продажам на аўкцыёне. Сёлета
выставілі на аўкцыён для продажу 2 канфіскаваныя ўчасткі ў Навадворцах і
Іванаўскіх Агародніках.

– Мяне радуе, што ўдалося нямала зрабіць па
добраўпарадкаванні вясковых могілак, а іх у нашым сельсавеце 11, – расказвае
Сяргей Мерны. –  За сродкі і з удзелам
мясцовых жыхароў устанавілі новыя агароджы на могілках у вёсках Кірава і
Кляпчаны. Усе могілкі абсталяваны кантэйнернымі пляцоўкамі і кантэйнерамі для смецця.
Праведзена работа па выдаленні старых кустоў і аварыйных дрэў, за пяць гадоў
спілавалі іх больш за 70. Яшчэ адзін важны напрамак – замена платоў каля
домаўладанняў вяскоўцаў. Скажу шчыра, работа няпростая, даводзіцца шмат
тлумачыць, весці гутаркі з мясцовымі жыхарамі, каб пераканаць, што трэба
замяніць старыя непрывабныя агароджы, якія псуюць эстэтычны выгляд вёсак. Зрухі
ёсць: сёлета вяскоўцы замянілі і адрамантавалі агароджы каля дамоў агульнай
працягласцю больш за 1 000  па
гонных метраў.
Дзякуй люд
зям за разуменне.

Адзін у полі не воін

Мы едзем па вуліцах Кляпчан, Навадворцаў,
Кірава і іншых вёсак Кіраўскага сельсавета. Бачу, з якой радасцю, натхненнем
Сяргей Мерны расказвае пра змены вясковага жыцця. Напрыклад, пра тое, што
праведзена рэканструкцыя сістэмы вулічнага асвятлення ў некаторых вёсках
сельсавета  – звычайныя лямпы замянілі
святлодыёднымі. У вёсках Працавічы і Лясішча выканалі  рэканструкцыю сістэм электразабеспячэння з
магчымасцю абсталявання дамоў вяскоўцаў электракатламі. У Навадворцах радуюць
вока бетонным пакрыццём дарогі на вуліцах Майскай, Зарэчнай, у завулку
Зарэчным, праведзены рамонт у Кляпчанскім ФАПе.
Запланавана, што ў гэтым годзе прыступяць да
будаўніцтва станцыі абезжалезвання ў вёсцы Кірава. А яшчэ ў планах –
добраўпарадкаванне месцаў адпачынку ў Навадворцах і Новым Двары. Старшыня
сельвыканкама расказвае таксама пра работу па добраўпарадкаванні воінскіх магіл
у вёсках Кірава, Маглышы, Івань, Іванаўскія Агароднікі і іншых, праводзімую ў
рамках падрыхтоўкі да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

– Адзін у полі не воін, – гаворыць Сяргей Мерны. – Чаго б
я быў варты без нашага дэпутацкага калектыву – у Кіраўскім сельскім Савеце 14
дэпутатаў, а так
сама без вясковых стараст, іншых грамадскіх актывістаў і
проста нераўнадушных люд
зей. Вялікую дапамогу ў практычным рашэнні пытанняў
аказваюць Слуцкі раённы Савет дэпутатаў, Слуцкі райвыканкам, кіраўніцтва ААТ «Слуцкая Ніва». Актыўна
ўзаемадзейнічаем з
ДРБУ-125,
службай заказчыка жыллёва-камунальных паслуг Слуцкага раёна, Слуцкай
ЖКГ, раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях, РАУС, Слуцкімі электрасеткамі,
Кляпчанскай базавай школай, Кляпчанскім ФАПам, іншымі арганізацыямі і службамі.
Выніковасць рашэння надзённых задач залежыць ад узгодненасці, сістэмнасці
дзеянняў усіх зацікаўленых службаў.


Сяргей Мерны з вясковымі актывістамі Аляксандрам Каролікам, Аленай Голуб, Наталляй Гурыновіч, Галінай Каролік.

Пачуць кожнага

Несумненна, галоўнае ў дзейнасці старшыні сельвыканкама –
работа з людзьмі, трэба пачуць кожнага, дапамагчы ў рашэнні праблем, трымаць
руку на пульсе грамадскага меркавання, падтрымліваць ініцыятывы людзей, быць
мудрым дарадчыкам, а калі спатрэбіцца – і выхавальнікам, – такога пункту
гледжання прытрымліваецца Сяргей Мерный. Старшыня Кіраўскага сельвыканкама
расказаў, што работа са зваротамі грамадзян складае істотную частку яго
дзейнасці. Людзі звяртаюцца  ў
сельвыканкам з рознымі пытаннямі: не гарыць ліхтар, на вуліцы ўтварылася яміна,
па зямельных спрэчках, атрымаць даведку, зарэгістраваць шлюб і многімі
іншымі.  Нямала паступае пытанняў падчас
сустрэч і сходаў грамадзян. Сяргей Мерны лічыць, што да кожнага чалавека трэба
знаходзіць свой падыход. На жаль, іншы раз даводзіцца выкарыстоўваць і
непапулярныя меры, у тым ліку сёлета жыхарам сельсавета – нядбайным гаспадарам
пасля шматлікіх папярэджанняў і размоў давялося выдаць больш за 60 прадпісанняў
за неналежнае ўтрыманне прыдамавых тэрыторый.

У размовах з жыхарамі Кіраўскага сельсавета не раз
даводзілася чуць станоўчыя водгукі пра работу Сяргея Мернага. Вяскоўцы
гавораць, чалавек на сваім месцы – нераўнадушны, адказны, не баіцца цяжкасцей,
уважлівы да людзей, спагадлівы. Гэта меркаванне пацвердзіла і дэпутат
Кіраўскага сельскага Савета дэпутатаў загадчыца Кляпчанскага ФАПа Наталля
Гурыновіч:

– Сяргей Георгіевіч працуе старанна, шчыра, не лічачыся з
часам, з улікам меркаванняў людзей. Ён добра ведае і любіць вёску, адданы ёй
сэрцам і справамі.

Наталля Селязнёва.

  

Похожие записи