Адкрыты чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па галболе сярод інвалідаў па зроку прайшоў у Слуцку ў спорткомплексе «Дэльфін» 24 – 26 лістапада.


Удзел у спаборніцтвах прынялі мужчынскія і жаночыя каманды з Мінска, Віцебска, Слуцка, Маладзечна, былі таксама госці з Малдовы.

Правілы вельмі простыя: па тры гульцы размяшчаюцца ў варотах насупраць. Задача каманды – закінуць мяч у вароты саперніка. Вочы ў гульцоў завязаныя. У галболе выкарыстоўваюць спецыяльны мяч са званочкамі.
На ўрачыстым адкрыцці  ўдзельнікаў спаборніцтваў вітаў дырэктар унітарнага прадпрыемства «Ямпаль-Слуцк» ГА «БелТІЗ» Дзмітрый Мікалаевіч Антоненка. Ён адзначыў, што кожны з удзельнікаў ужо пераможца, таму што людзі з абмежаванымі магчымасцямі знайшлі сябе ў спорце, вядуць актыўны лад жыцця, пажадаў справядлівай барацьбы, добрых эмоцый і поспеху. 
На працягу трох дзён каманды высвятлялі, хто ж мацнейшы. І сярод мужчын, і сярод жанчын лепшымі былі госці з Малдовы. Жаночая каманда «Ямпаль-Слуцк» заняла другое месца, мужчынская – на трэцім. Рыхтавалі слуцкіх спартсменаў Ірына Аляксандраўна Фядотава, наша знакамітая паралімпійская чэмпіёнка, і Людміла Уладзіміраўна Гундзіловіч. 
Ірына ШЧАРБОВІЧ.

Похожие записи