Стихи
1 min read
29

Ніна ЗЯНЕВІЧ

30 ноября, 2017
0
Ніна ЗЯНЕВІЧ

 * * *

Век кампьютараў і айфонаў
Павуціннем зацягнуты так,
Што дзіцятка з пялёнак
Пазнае электронікі смак.
Працягвае ручкі смела
Да планшэта і ноўтбука,
Карыстаецца гэтым умела –
Вось такая ў дзяцей навука.
Гульні розныя і забавы
Прапануе вам інтэрнэт,
Несумненна, усё гэта цікава, 
Але ж трэба і жывы Сусвет.
Трэба выняць з вушэй правадочкі,
Каб пачуць салаўіны спеў,
Каб заззялі ад шчасця вочкі,
Каб душой ты не ачарсцвеў.
Каб не страціць спартыўнай снароўкі, 
Не забыць пра каханне, любоў,
Быць умелым, прыгожым і лоўкім
І сябе паважаць, і сяброў.
Лепшага нам не трэба
Ранак аблашчыць пяшчотна
Сонейкам ці дажджом.
Я ж за табой бестурботна
Крочу так дзень за днём.
Мне да цябе хіліцца,
Чэрпаць тваю любоў.
Мне на цябе маліцца, 
Як і раней, ізноў.
Лепшага нам не трэба, 
Няма яго, не шукай.
Гэта сам Бог і Неба
Нам падарылі Рай…
Напішу…
Напішу. Цябе парадую?

Не здзіўлю цябе я словамі?

Зберагу цябе парадамі,

Засланю цябе замовамі.

Ахіну я біятокамі

І спаўю цябе я марамі,

Легкакрылымі, высокімі

Абярэгамі і чарамі.

Я паклічу на заручыны

Наша шчасце і сумленне.

Назаўжды к сабе прыручым мы

І каханне, і цярпенне.

Асалодай і спагадаю

Разліюцца словы-чары.

Яны цешаць, яны радуюць,

Акрыляюць нашы мары.

А это и есть любовь
Амур свои стрелы дивные

Щедро нам шлет, без конца.

Они расплескались ливнями, 

Пронзая любовью сердца.

Они прошептали тайны 

Сладких, волшебных слов,

Объединив случайно

В музыку трепет слов.

Они ворвались каскадами

И обновили кровь, 

И заглушили тирадами…

А это и есть любовь.

Похожие записи