Молодежь
1 min read
43

У госці да кадэтаў

2 октября, 2017
0
У госці да кадэтаў

 Мінскае абласное кадэцкае вучылішча наведалі навучэнцы з кадэцкай школы-інтэрната імя Героя Расіі А.М. Ражкова пасёлка Муліна Ніжагародскай вобласці.

22 – 23 верасня Мінскае абласное кадэцкае вучылішча наведалі навучэнцы з кадэцкай школы-інтэрната імя Героя Расіі А.М. Ражкова пасёлка Муліна Ніжагародскай вобласці.
ДАВЕДКА. Кадэцкая школа-інтэрнат пасёлка Муліна адкрыта ў 2007 годзе, носіць імя Героя Расійскай Федэрацыі выратавальніка міжнароднага класа Андрэя Мікалаевіча Ражкова, імя якога ўнесена ў Кнігу рэкордаў Гінеса.
У школе – 3 класы, 76 чалавек.
Выхавальнік, класны кіраўнік кадэцкай школы-інтэрната імя Героя Расіі А.Н. Ражкова Аляксандр Віктаравіч Арлоў:
– У Беларусі мы знаходзімся з 11 верасня, удзельнічаем у ваенна-патрыятычнай змене лагера «Зубрёнок», які, дарэчы, кадэты нашай школы наведваюць ужо трэці раз.
 У мінулым годзе ў лагеры мы пазнаёміліся з навучэнцамі Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча (МАКВ), завязалася цеснае сяброўства. Дзеці набываюць новы вопыт, веды, даведваюцца аб традыцыях іншых навучальных устаноў, перапісваюцца.
У верасні 2016 года мы ўпершыню наведалі МАКВ. Сустрэча была непрацяглай, але пакінула станоўчыя эмоцыі. І, вядома ж, мы запрасілі беларускіх кадэтаў прыехаць да нас у госці. У лютым 2017 года дэлегацыя Мінскага абласнога кадэцкага вучылішча наведала  пасёлак Муліна, у якім і размяшчаецца кадэцкая школа-інтэрнат імя Героя РФ А.М. Ражкова. У гэтым годзе мы сустрэлі ў «Зубрёнке» кадэтаў, якія былі ў нас у гасцях, і гэта было вельмі прыемна.
Цяпер у  «Зубрёнке» кадэты са Слуцка і Муліна гуляюць у адной спартыўнай камандзе,  выйшлі ў фінал спаборніцтваў па валейболе.
Аляксей Грачоў, 10 клас кадэцкай школы-інтэрната імя Героя Расіі А.М. Ражкова:
– У першую чаргу мяне ўразіла чысціня і прыгажосць Беларусі. У вас прыгожы горад. Падчас экскурсіі па Слуцку цікава было ўбачыць помнік Анастасіі Слуцкай – беларускай Жанне Д’Арк, наведаць музей слуцкіх паясоў, даведацца пра магнатаў Радзівілаў і князей Алелька.  Але самае галоўнае ў нашым візіце – гэта ўмацаванне сяброўства паміж кадэтамі.
Ірына МАЛЯЎКА.

Похожие записи