Марыя Серая:
– Напэўна, у самым простым – жыць мірна, працаваць, рабіць усё магчымае, каб наша краіна станавілася прыгажэйшай, больш моцнай і квітнеючай. Вучыць гэтаму і сваіх дзяцей.

Алена:
– Патрыятызм – гэта тое, што павінны выхоўваць у дзяцей бацькі. Ён пачынаецца з павагі да дарослых, з любві да таго месца, дзе вырас. Я вельмі ганаруся, калі мае дзеці ўступаюць месца дарослым, сталым людзям. Што нясуць смецце да урны.
На жаль, сучасная моладзь, часам, не зусім успрымае тое, чаму іх вучаць дарослыя, не тое ў іх разуменне паняцця «патрыятызм». Таму варта больш праводзіць мерапрыемстваў такога характару, як уборка тэрыторый каля помнікаў, суботнікі, да ўдзелу ў якіх далучалася б і наша моладзь.

Андрэй:
– Па-першае, гэта калі чалавек моцна любіць радзіму і ніколі ёй не здрадзіць. Па-другое, калі ён гатовы падтрымліваць мір і спакой на роднай зямлі, а калі давядзецца, то і бараніць яе ад ворага. Для мужчыны, лічу, неабходным адслужыць у арміі. Сам ужо звольнены ў запас, мару працаваць у органах унутраных спраў, рабіць усё, каб нашы грамадзяне маглі спакойна жыць і працаваць.

Андрэй з дачушкай Васілісай:
– У любві да радзімы, у стваральнай працы. Сапраўдны патрыёт, на маю думку, гэта той чалавек, які імкнецца зрабіць усё неабходнае, каб краіна была моцнай, незалежнай. Каб у ёй добра жылося наступным пакаленням.
Наталля ГРАМЫКА.