Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы! Паважаныя жыхары і госці Слуцкага раёна!

Ад імя Слуцкага раённага выканаўчага камітэта, Слуцкага раённага Савета дэпутатаў віншуем вас з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі) і 79-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Гэты дзень сатканы са светлых, узвышаных пачуццяў, прасякнуты духам свабоды і перамогі. Высокае чыстае неба, усмешкі дзяцей, квецень садоў – гэта ўсё мір і спакой, якія пануюць у роднай Беларусі.

Адзначаючы гэта свята, мы аддаём даніну глыбокай удзячнасці  ветэранам, якія падарылі нам мірнае і шчаслівае жыццё, захоўваем павагу да тых пакаленняў беларусаў, якія легендарнай адвагай будавалі незалежнасць нашай краіны. Найвялікшы подзвіг абаронцаў Радзімы ў Вялікай Айчыннай вайне назаўсёды застанецца ў нашай памяці, як прыклад вернасці абавязку і адданасці роднай зямлі. 

Жадаем усім моцнага здароўя, шчасця, міру, згоды і дабрабыту! Няхай кожны дзень вашага жыцця будзе напоўнены поспехамі і новымі дасягненнямі!

Старшыня Слуцкага раённага 
выканаўчага камітэта                                                       У.Л. ГОГА.

Старшыня Слуцкага раённага  
Савета дэпутатаў                                                                Н.А. АЎСЯННІКАВА.     


                                                                 * * *

Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, жыхары і госці Слуцкага раёна!

Прыміце святочныя віншаванні з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Днём Рэспублікі)!

Мы ганарымся сваёй краінай, беражліва ставімся да нацыянальных каштоўнасцей, гістарычнай праўды, цэнім мір і ўпэўнена глядзім у будучыню. Гэта права мы атрымалі ў спадчыну ад нашых продкаў, якія цаной мільёнаў жыццяў здабылі Вялікую Перамогу, адстаялі свабоду і незалежнасць. Нізкі паклон вам, шаноўныя ветэраны! Наша памяць будзе ўдзячнай і вечнай.

Дата 3 ліпеня непарыўна звязана з вызваленнем Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, услаўляе велічнасць подзвігаў герояў, якія змагаліся на палях баёў і аднаўлялі народную гаспадарку. Лепшыя традыцыі працягваюць нашчадкі пераможцаў, сапраўдныя патрыёты, якія сваёй працай і талентамі ўносяць важкі ўклад у развіццё роднай зямлі. Дасягненні ў навуцы, культуры, ахове здароўя, эканоміцы, адукацыі, спорце і іншых сферах дзейнасці – яскравае пацвярджэнне імкнення беларусаў да мірнай стваральнай працы, еднасці і росквіту краіны.  

Дарагія случчане! Напярэдадні сапраўды ўсенароднага свята шчыра жадаю вам і вашым блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця, радасных падзей, далейшых поспехаў ва ўсіх добрых справах. 
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў 
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь                      В.В. РАЖАНЕЦ.

Похожие записи