Конкурс праляцеў на адным дыханні – атрымалася сапраўднае свята, душэўнае, кранальнае, яркае, вясёлае, якое нікога не пакінула раўнадушным – ні удзельнікаў, ні гледачоў. За званне суперсям’і змагаліся: сям’я Кацярыны і Аляксандра Максакавых, якія гадуюць пяцёра дзетак (Кацярына Максакава ўзнагароджана ордэнам Маці), таксама мнагадзетныя сем’і гараджан Вольгі і Віктара Сенчуковых, Вікторыі і Дзмітрыя Зудавых. 
Ах, якія таленавітыя, цікавыя, захопленыя жывуць у нашым горадзе людзі! Кожная сям’я (і бацькі, і дзеткі) падчас конкурсных заданняў прадэманстравала сваю творчасць, умельства ў рашэнні бытавых задач, а галоўнае – згуртаванасць, еднасць, узаемападтрымку, што і з’яўляецца асновай сямейнага шчасця і дабрабыту. Вельмі цікава было назіраць, як таты «прафесійна» заплятаюць касічкі, а мамы спрытна ўкручваюць у рэйку шурупы… А як танчылі, як спявалі канкурсанты – адно замілаванне. Дарэчы, у фае Палаца моладзі былі прадстаўлены лакацыі кожнай сям’і – з атрыбутамі іх захапленняў, дасягненнямі.
Несумненна, журы было вельмі няпроста вызначыць пераможцу. Старшыня журы – начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Слуцкага райвыканкама Віталій Бойка, звяртаючыся да ўдзельнікаў конкурсу, падзякаваў за энтузіязм і актыўнасць, пажадаў заставацца такімі ж творчымі, яркімі, зберагаць сямейнае шчасце як галоўную каштоўнасць жыцця.
Пераможцай конкурсу стала сям’я Максакавых, самай «запальнай» прызнана сям’я Зудавых, самай крэатыўнай – сям’я Сенчуковых. Сем’і ўзнагароджаны дыпломамі і падарункамі ад спонсараў.
Цудоўным аздабленнем мерапрыемства сталі выступленні творчых калектываў гарадскога Палаца моладзі. Дзякуй  арганізатарам конкурсу за выдатны і карысны адпачынак. 




Сям’я Максакавых.

Сям’я Сенчуковых.

Сям’я Зудавых.
























Похожие записи