Кожны год мы рыхтуемся да Свята Божага Нараджэння. Гэта падзея адбылася больш за дзве тысячы гадоў таму, але кожны год яна паўтараецца нанова. Праз многія стагоддзі людзі з надзеяй чакалі прыйсця на зямлю Збаўцы, – Таго, Хто вызваліць іх з няволі граху і адчыніць браму да неба.


Езус Хрыстус – Бог – стаўся Чалавекам, каб чалавек мог стаць сынам Божым. Ён нарадзіўся з любові да цябе, каб ты ніколі не сумняваўся ў Яго любові. Ён нарадзіўся ноччу, каб ты паверыў, што Ён можа асвяціць усялякую рэчаіснасць, ахутаную цемрай. Ён нарадзіўся, церпячым пераслед ад нараджэння, каб ты навучыўся прымаць цяжкасці. Ён прагне нарадзіцца ў Тваім жыцці… 

Дарагія жыхары горада і раёна, няхай Езус Хрыстус таксама і сёння народзіцца ў Вашых сэрцах і ў Вашых сем’ях! Няхай нашыя сэрцы будуць прыемнымі Бэтлеемскімі яслямі для Езуса Хрыста! Жадаем Вам Божай любові, супакою, радасці і дабра! Няхай Добры Бог благаслаўляе Вас і адорвае неабходнымі дарамі і ласкамі ў Новым 2023 годзе! 

Настаяцель касцёла святога Антонія 
айцец Аляксей і парафіяне.

Похожие записи