МЧС
1 min read
45

Аб бяспецы яшчэ раз

18 августа, 2022
0
Аб бяспецы яшчэ раз
У рамках рэспубліканская прафілактычнай акцыі “Канікулы без дыма і агню” работнікі Слуцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях правялі тэматычную гутарку з выхаванцамі школьнага аздараўленчага лагера  ДУА “Сярядняя школа №13 г. Слуцку”. Прапагандыст гарнізона правяла прафілактычную гутарку, дзе распавяла навучэнцам аб асновах бяспекі жыццядзейнасці, пазнаеміла з алгарытмам дзеянняў у розных надзвычайных сітуацыях.
Акрамя гутаркі, цікавай і пазнавальнай стала інтэлектуальная віктарына – «Дзе логіка?», якая прымусіла дзяцей знаходзіць лагічныя сувязі паміж прадметамі, з’явамі і людзьмі, якія адлюстраваны на малюнках. У ходзе гутаркі, увазе прысутнічаючых былі прадстаўлены пытанні рознага характару.  Ад таго, як трэба сябе павоздіць пры ўзнікненні пажара і якія яшчэ небяспечныя сітуацыі могуць стацца з дзяўзчынкамі і хлопчыкамі ў жыцці, да таго, што трэба заўсёды выключаць электрапрыборы, калі кудысьці ідзеш з хаты ці кватэры і іншыя. Кожны адказваў і абгрунтоўваў правільнасць свайго адказу, але як жа пакінуць такі энтузіязм без увагі? Кожны ўдзельнік прымаў актыўны ўдзел у мерапрыемстве і  быў адзначаны наглядна-выяўленчай прадукцыяй.
У канцы  сустрэчы інспектар прапаганды прэзентавала мабільны дадатак «МНС Беларусі: Дапамога побач» – памочнік ў гаджэце, які дапаможа зарыентавацца ў любой надзвычайнай сітуацыі, правільна аказаць першую дапамогу, даведацца аб неспрыяльнай або небяспечнай прыроднай з’яве, а таксама праверыць свае веды аб бяспецы.

Слуцкі РАНС.

Похожие записи