Случчанка Надзея Быко цікавілася, ці можна падключыць да гарачага водазабеспячэння дом па вуліцы Гагарына, 26, у якім яна пражывае.
Галоўны інжынер Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Анатолій Мельнік адзначыў, што пытанне адпрацавана спецыялістамі, існуе шэраг нюансаў. Анатолій Фёдаравіч лічыць, што жыхарам гэтага дома варта звярнуцца непасрэдна ў Слуцкую ЖКГ у прыёмныя дні да спецыялістаў, якія і патлумачаць ім, якім чынам можна падключыцца да гарачага водазабеспячэння.
Наталля ГРАМЫКА.