На адрас рэдакцыі прыйшло электроннае пісьмо, дзе случчане скардзіліся, што ў Камсамольскім парку ў Слуцку трэба, на іх думку, тэрмінова падладзіць мосцік, які не толькі ў некаторых месцах паламаны, але і ўжо добра хістаецца.


Ёсць там і несанкцыянаваныя звалкі смецця.
За тыдзень – два работнікі Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі абяцалі адрамантаваць мосцік. І яшчэ адзін (усяго іх у парку тры). Пэўна, яны ж прыбяруць і смецце. Але, паважаныя случчане, тое, што там смецце – гэта наша агульная бяда, гэта наша выхаванне!

Похожие записи