9 МАЯ – ДЗЕНЬ ПЕРАМОГІ
Паважаныя ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, жыхары і госці Слуцкага раёна!
Сардэчна віншую вас з Днём Перамогі! 9 Мая – святая дата для кожнага беларуса, дзень нашай памяці аб тых, хто абараняў Радзіму ў баях на франтах Вялікай Айчыннай вайны, хто каваў Перамогу ў тыле, аднаўляў з руін разбураныя гарады і вёскі. Дзень, які вярнуў нашаму народу права на жыццё і надзею на будучыню.
Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны! На вашу долю выпалі страшныя выпрабаванні, нягоды і страты. Але вы выстаялі! Прыклад вашага самаахвярнага служэння Айчыне ў ваенны час і ў мірным жыцці аб’ядноўвае пакаленні, дапамагае выхоўваць годную моладзь, натхняе на стваральную працу. Захаваць памяць аб подзвігу нашага народа – гэта гістарычны абавязак перад мінулым і будучыняй.
Дарагія случчане! Шчыра жадаю вам здароўя, шчасця і дабрабыту, міру і росквіту нашай роднай Беларусі.
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Валянціна РАЖАНЕЦ.