Час Божага Нараджэння – гэта перыяд радаснага ўспаміну таго, што ўжо здарылася – прыходу Божага Сына на Свет. Святкуючы Божае Нараджэнне, адносім яго да свайго жыцця «тут» і «цяпер». У Хрысце, які прыходзіць, знаходзім сэнс жыцця, супакой, надзею. Ён кліча кожнага чалавека да шчасця, якое заключаецца ў з’яднанні з Ім.

Віншую ўсіх жыхароў горада і раёна з надыходзячымі святамі і жадаю, каб Нованароджаны Езус напоўніў вашыя сэрцы, вашыя сем’і радасцю, дабрынёй, спакоем і надзеяй. Жадаю вам адчуваць божую любоў, прысутнасць і благаслаўленне ў штодзённым жыцці.
Няхай Бог благаславіць вас на ўсе дні Новага 2022 года!
  • Запрашаем на Святую Імшу:
24 снежня ў 24.00 – Пастэрка

25 снежня ў 15.00

26 снежня ў 9.30 і 15.00.

Настаяцель касцёла Св. Антонія 
а. Алексій Рамановіч і парафіяне.
About Author
admin
View All Articles
Посмотрите последние записи этого автора!
Любовь к отечеству храня
Добрые дела под Новый год
22 декабря автобусы по некоторым маршрутам в городе курсировать не будут

Похожие записи