Навукова-асветніцкая экспедыцыя «Дарога да святыняў», якая з’яўляецца неад’емнай часткай Дня беларускага пісьменства, сёлета пачнецца 1 верасня і пройдзе праз Баранавіцкі, Ганцавіцкі, Лунінецкі, Салігорскі, Уздзенскі раёны. Агульная працягласць маршруту – 780 км.
Асноўнай тэмай усіх мерапрыемстваў, запланаваных падчас экспедыцыі, стане Дзень народнага адзінства.
Паводле слоў кіраўніка экспедыцыі Аляксандра Лапата-Загорскага, заўсёдны дэвіз экспедыцыі – выказванне Серафіма Раданежскага «Адзінствам і любоўю ўратуемся» – асабліва актуальны сёлета, у Год народнага адзінства. Усталяванне згоды, узаемапаразумення і ўзаемапавагі – адна з асноўных тэм выступленняў удзельнікаў на шматлікіх духоўна-асветніцкіх сустрэчах, якія праводзіліся на папярэдніх маршрутах і запланаваны ў раёнах, што будуць наведаны «Дарогай да Святыняў – 2021».
Пачнецца экспедыцыя традыцыйным малебнам аб вандруючых ў Мінскім Свята-Духавым кафедральным саборы. Паломнікі пранясуць па маршруце незгасальную лампаду з Благадатным агнём ад Гроба Гасподняга і цудатворную Загор’е-Сталавіцкую ікону Пакрова Прасвятой Багародзіцы.
Падчас вандроўкі ўдзельнікі экспедыцыі – святары праваслаўнай царквы, вядомыя дзеячы навукі, культуры, мастацтва – наведаюць бальніцы і адукацыйныя ўстановы, дзіцячыя дамы і інтэрнаты для пажылых людзей.
Добрай традыцыяй «Дарогі да Святыняў» з’яўляецца пасадка дрэў у месцах наведвання з сімвалічнай назвай – Сад малітвы, які павінен стаць успамінам аб сустрэчы.
Па матэрыялах сайта Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.
Фота носіць ілюстрацыйны характар, з адкрытых інтэрнэт-рэсурсаў.

Похожие записи