На Случчыне праходзіць адно з самых галоўных святаў аграрыяў – «Дажынкі». Лепшыя працаўнікі сяла сабраліся на палетках саўгаса «Рачкавічы».

Пачалося свята на Случчыне ўрачыстым шэсцем прадстаўнікоў сельскагаспадарчых прадпрыемстваў раёна з духмянымі караваямі і багатымі снапамі. І па традыцыі каравай, выпечаны з зерня новага ўраджаю, ад хлебаробаў Случчыны ўручылі старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Андрэю Янчэўскаму. Старшыня райвыканкама адзначыў, што дзякуючы арганізацыйным здольнасцям кіраўнікоў гаспадарак і іх штабоў зроблена ўсё магчымае, каб вырасціць добры ўраджай. І шчодрыя слуцкія палі спаўна аддзячылі нам за старанне і працу.

















Свята «Дажынкі» мы сустракаем сёлета з важкім хлебным караваем. Хлебаробамі Случчыны намалочана амаль 150 000 тон збожжа. І гэта яшчэ не канчатковы вынік. Сярэдняя ураджайнасць – 43,3 цэнтнера з гектара. Па намалоце збожжа наш раён займае першае месца ў вобласці і другое ў рэспубліцы.
Сёлета атрыманы рэкордны валавы намалот масланасення рапсу – 29 903 тоны пры ўраджайнасці 32,3 цэнтнера з гектара. Дарэчы гэта лепшы вынік у рэспубліцы.
– Жніво паказала нашы сілы і магчымасці, дала пэўныя ўрокі. Але спыняцца на дасягнутым рана. Да канца года ў аграрыяў Случчыны яшчэ шмат работы – сяўба азімых культур, ўборка бульбы, цукровых буракоў і нарыхтоўка кармоў. Упэўнены, што гэтыя работы будуць выкананы імі таксама рупліва, як і ўборка збожжавых, – адзначыў Андрэй Янчэўскі. – Дарагія хлебаробы, толькі ў адзінстве мы можам вырашаць самыя амбіцыйныя задачы і не баяцца выклікаў часу. І толькі ад нас з вамі залежыць дабрабыт нашай краіны. Няхай сімвал багацця – хлеб – натхняе і ўмацоўвае сілы. Нізкі паклон вам ад Случчыны! Жадаю здароўя, дабрабыту, спрыяльнага надвор’я, урадлівай глебы, высокіх ураджаяў і стабільных даходаў.
Старшыня райвыканкама ўзнагародзіў лідараў уборачнай кампаніі.
- Так, пераможцамі працоўнага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод сельскагаспадарчых арганізацый на 1 бала-гектар пасяўной плошчы прызнаны:
1 месца – ААТ «Падлессе-2003» (дырэктар Дмітрый Каралёў),
2 месца – сельскагаспадарчы фiліял ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат» (начальнік Валерый Міхалькевіч),
3 месца – ААТ «Вітка-Агра» (дырэктар Анатолій Новік).


- На нарыхтоўцы масланасення рапсу на 1 бала-гектар
пасяўной плошчы лепшы вынік – у ААТ «Гольчыцкае» (дырэктар Леанід Петрушэня).

Сярод камбайнавых экіпажаў лепшы вынік – у Аляксандра Анціпцава і Уладзіміра Бандуры (ДП «Саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі), а сярод моладзі вылучыўся таксама экіпаж саўгаса – Віктар Душчынскі, Яўгеній Рэвяка.



Пераможцы раённага спаборніцтва сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў:
на аўтамабіле грузападымальнасцю менш за 5 тон – Уладзімір Пісарык (ААТ «Вясейскі Пакроў»),
на аўтамабіле грузападымальнасцю 10 тон – Мікалай Гірэль (ДП «Саўгас «Рачкавічы»),
на аўтамабіле грузападымальнасцю больш за 20 тон – Аляксандр Верамейчык (ААТ «Вясейскі Пакроў»).
Пераможцам раённага спаборніцтва сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа на ААТ «Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў» прызнаны Сяргей Сініцкі («Слуцкі камбінат хлебапрадуктаў»).
Пераможца раённага спаборніцтва сярод маладых вадзіцеляў – Дзмітрый Пальчык (філіял «Падсобная сельская гаспадарка» ААТ «Слуцкі мясакамбінат»).
А сярод машыністаў зернесушыльных комплексаў вылучыўся Аляксандр Капянкоў, загадчык зернесушыльнага комплекса вёскі Бокшыцы філіяла «Падсобная сельская гаспадарка» «Наша Ніва» ААТ «Слуцкі мясакамбінат».






Намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Алла Ламакіна павіншавала працаўнікоў Случчыны з важкім намалотам збожжа. Поспехаў, дабрабыту пажадала яна рупліўцам.

Намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання ўручыла нагрудныя знакі Міністэрства «За заслугі ў сельскай гаспадарцы» Сяргею Пенязю, дырэктару ААТ «Казловічы-Агра», і Людміле Савановіч, дырэктару ААТ «Вясейскі Пакроў». Шэраг працаўнікоў раёна адзначаны юбілейнымі медалямі «100 год органам дзяржаўнага кіравання сельскай гаспадаркай і харчаваннем Беларусі».

Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Мікалай Кананок, галоўны аграном ААТ «Падлессе-2003», Мікалай Сучок, трактарыст-машыніст ААТ «Казловічы-Агра», Іван Юркевіч, трактарыст-машыніст ААТ «Вітка-Агра», і іншыя.




Старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Васілій Хвацік павіншаваў працаўнікоў Случчыны з завяршэннем жніва і добрымі паказчыкамі.


Нагрудным знакам «За заслугі» Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага камплексу ўзнагароджаны Мікалай Міснік, дырэктар ААТ «Слуцкая Ніва».



Хлебаробаў раёна павіншаваў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Уладзімір Крыжаноўскі. Падзячнымі лістамі ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Слуцкага райвыканкама і памятнымі падарункамі Слуцкай раённай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу ўзнагароджаны тыя, хто падчас жніва далучыўся да хлебаробаў: Аляксандр Будкевіч, вадзіцель ДП “Слуцкае прадпрыемства меліярацыйных сістэм”, Яўгений Тарашкевіч, старшы лейтэнант міліцыі, інспектар ДПС аддзела ДАІ Слуцкага раённага аддзела ўнутраных спраў, Андрэй Бакуменка, старшына міліцыі, міліцыянер спецыялізаванага ізалятара Слуцкага раённага аддзела ўнутраных спраў, і іншыя.


Падведзены вынікі на лепшы каравай и лепшы сноп, лепшую кампазіцыю з саломы.
На святочнай сцэне выступіў арт-гурт “Беларусы”.









