За апошнія гады работнікі Слуцкай жыллёва-камунальнай гаспадаркі для таго, каб горад прыгажэў і станавіўся больш камфортным, зрабілі нямала.

Колькі новых кампазіцый з’явілася, скажам, на набярэжнай Случы, тыя ж арыгінальныя ўрны для смецця каля ўваходу ў парк… Дзіцячыя пляцоўкі.

А што зрабілі мы, кожны з нас, акрамя хіба што ўдзелу ў арганізаваных суботніках. Добра, калі пасадзілі дрэўца ў двары ці на сваім участку.

Выклікае абурэненне, калі бачыш, як тое, што зроблена, сапсавана. Да прыкладу, так сталася з арыгінальна аформленым указальным знакам, што размешчаны на вуліцы Леніна і ўказвае на вуліцу Абрыкосавую. Ці так павінна быць? Ці не мы не так даўно скардзіліся, што такіх знакаў не стае ў нашым горадзе?  

Наталля ГРАМЫКА.

Похожие записи