Паспяхова працуе калектыў магазіна №42 КУП «Слуцкгандаль».

Магазін №42 самы значны гандлёвы аб’ект камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Слуцкгандаль». Размяшчаецца будынак магазіна ў Слуцку ў мікрараёне вуліцы Чэхава, які з кожным годам ўсё больш забудоўваецца, пашыраецца. Адкрываюцца і іншыя гандлёвыя аб’екты, прычым, розных формаў уласнасці. Нягледзячы на гэта, настрой кіраўніцтва магазіна – самы аптымістычны.

– У наш магазін прыйдзеш – усё купіш, таму канкурэнтаў мы не заўважаем. Проста працуем з нашымі пакупнікамі. Многіх ведаем, нават самыя патрабавальныя пасля наведвання нашага магазіна застаюцца задаволенымі, – адзначае  намеснік загадчыка магазіна  Святлана Разумава, якая працуе тут з дня яго адкрыцця.  

Гандлёвы аб’ект упершыню адкрыў дзверы пакупнікам у 1994 годзе (тады яшчэ належаў КУП ГД «Паўночны»). Ён і зараз радуе прагожым знешнім і ўнутраным выглядам. За гады існавання аб’екта значна павялічылі яго гандлёвую плошчу. Цяпер – гэта 500 м2. Зроблены рамонт, заменена гандлёвае абсталяванне, у мінулым годзе – касметычны рамонт фасада, добраўпарадкаваннне прылягаючай тэрыторыі. Усё гэта робіць гандлёвы аб’ект больш сучасным, утульным і зручным для пакупнікоў. У магазіне шырокі выбар прадуктовых тавараў і тавараў бытавога спажывання.

– Асартымент тавараў абнаўляецца з улікам запытаў насельніцтва, шмат тавараў айчынных вытворцаў, – расказвае загадчыца магазінам Наталля Хількевіч. – Тут я працую з 2000 года. Пачынала старшым прадаўцом. Апошнія сем гадоў – загадчыцай. У нас добры, зладжаны калектыў, старанныя людзі. Многія працуюць па 15 – 20 гадоў.

Лічу, што замацавацца ў прафесіі дапамагаюць не толькі асабістае старанне і веды, але і калектыў. Шчыры дзякуй дырэктару «Слуцкгандлю» Таісіі Мацкевіч, чалавеку кампетэнтнаму, адданаму справе. Дзякуючы сумеснай рабоце мы штогод павялічваем тавараабарот, маем добрыя паказчыкі. І, канечне ж, словы падзякі – нашым пакупнікам!


Наталля ГРАМЫКА.

Похожие записи