Аб тым, якія работы вядуцца, за які кошт і тэрмінах, «Слуцкаму краю» расказаў намеснік галоўнага ўрача бальніцы па тэхніцы і гаспадарчых пытаннях Мікалай Камянюк.
– Рамонт праводзіцца за кошт спонсарскай дапамогі сельгасарганізацый Случчыны, – расказвае Мікалай Анатольевіч. – Работы цяпер у самым разгары, акрамя касметычнага рамонту (тынкоўка і фарбаванне сцен, столяў, кладкі насценнай і падлогавай пліткі) ў аддзяленнях мяняюць сантэхніку, свяцільні.
На час рамонту ўсе пацыенты размешчаны ў іншых аддзяленнях (гэта стала магчыма дзякуючы зніжэнню захворвання случчан COVID-19). Што тычыцца траўматалагічнага аддзялення – рамонт праходзіць паэтапна, спачатку – адно «крыло», потым – другое. Але на якасці аказання медыцынскіх паслуг пацыентам гэта не адбіваецца, дапамога аказвацца ў поўным аб’ёме.
Траўматалагічнае аддзяленне.
Рамонт траўматалагічнага аддзялення плануюць закончыць на працягу трох тыдняў, інфекцыйнага – у канцы трэцяга квартала гэтага года.
Цяпер у Слуцкай ЦРБ ёсць кіслародная станцыя, якая забяспечвае падачу кіслароду хворым у палаты. Акрамя рэанімацыі, аперацыйных і інфекцыйных аддзяленняў, кіслародныя кропкі праведзены на трох паверхах тэрапеўтычнага і ў траўматалагічным (у гіпсавальні) карпусах.
У бліжэйшых планах, па словах Мікалая Анатольевіча, закупіць і ўстанавіць кліацыліндры з вадкім медыцынскім кіслародам аб’ёмам да 1,5 тоны для цяжкахворых пацыентаў. Пункты доступу яго будуць праведзены ў аддзяленні, аперацыйныя.
– Дзякуючы рамонту, які праводзіцца ў Слуцкай ЦРБ, палепшацца ўмовы знаходжання пацыентаў і працы медыцынскага персаналу, – падкрэсліў Мікалай Анатольевіч.
Ірына МАЛЯЎКА.

Похожие записи