Старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Янчэўскі ўручыў медалі выпускнікам школ. Урачыстасць адбылася ў Слуцкім цэнтры дзіцячай творчасці.



Сёлета ў самастойнае жыццё ўступаюць 531 былых яшчэ ўчора адзінаццацікласніка, 40 з іх – з залатым медалём, 2 – з сярэбраным.

Больш за ўсё медалістаў у СШ № 11 – 7 чалавек, на другім месцы (па 6 чалавек) – гімназія №1 і СШ №12, па 4 медалі – у СШ №6, №13, па 3 – у СШ №8, №10 імя С. Ф. Рубанава, 2 – у СШ №9,  Паўстынскай СШ, па адным медалісту – у гімназіі №2, СШ №4, №5, Грэскай СШ, Амговіцкай СШ.


– Залаты медаль – знак вышэйшага дзяржаўнага і грамадскага прызнання. Гэта доказ умення вучняў ставіць перад сабой высокія задачы і паспяхова іх вырашаць. Нізкі паклон педагогам і бацькам, якія ўсе гады былі побач з імі, дапамагалі, шчыра радаваліся поспехам, перажывалі за няўдачы, вучылі быць сумленнымі людзьмі, – адзначыў старшыня Слуцкага райвыканкама Андрэй Янчэўскі.

Намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Чарнушэвіч павіншавала выпускнікоў, пажадала ім далейшых поспехаў, уручыла пасведчанні Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь выпускнікам 2020 года.

Пасля ўрачыстасці алея выпускнікоў папоўнілася новымі дрэўцамі.

Гэтая моладзь – сапраўдны залаты фонд Случчыны. Яны – будучыня нашай краіны. Гэтыя юныя таленты, якія пакуль толькі ўступаюць у дарослае жыццё, яшчэ не аднойчы дадуць падставу для гонару сваім бацькам і настаўнікам і праславяць справамі і перамогамі сваю малую радзіму!



Ірына МАЛЯЎКА.
About Author
admin
View All Articles

Похожие записи