Кіраўнік раёна спыніўся на некаторых актуальных пытаннях жыцця Случчыны, у тым ліку на сітуацыі па COVID-19, падкрэсліў, што ў раёне змяншаецца колькасць захварэлых,  для выпрацоўкі калектыўнага імунітэту важная вакцынацыя. У раёне правакцыніраваліся пакуль  2,5 тысячы жыхароў, відавочна, працэс будзе набіраць сілу, плануецца адкрыццё пунктаў вакцынацыі. 
Мясцовая жыхарка Галіна Караневіч падзякавала Андрэю Янчэўскаму за садзейнічанне ў хуткім рашэнні пытання па выдаленні дрэва. Вяскоўцы адзначылі станоўчую работу старшыні Кіраўскага сельвыканкама Сяргея Мернага па навядзенні парадку ў населеных пунктах сельсавета, звярнуліся да кіраўніка раёна з просьбай дапамагчы ва ўладкаванні  дарогі на вуліцы Новай у вёсцы Кірава. Перыядычна праводзіцца яе грэйдзіраванне, але пасля дажджу на дарозе зноў шмат лужын. Андрэй Янчэўскі пабываў на месцы, паабяцаў вяскоўцам дапамагчы ў рашэнні пытання.
На сустрэчы сельскія жыхары ўздымалі і іншыя пытанні, у тым ліку па насычэнні магазіна прамтаварамі, дастаўцы кніг і іншыя. На некаторыя пытанні былі дадзены растлумачэнні падчас дыялогу, некаторыя ўзяты на кантроль.





Похожие записи