Дыскусійная пляцоўка па тэме бадзяжных жывёлін была арганізавана рэдакцыяй газеты “Слуцкі край”. У абмеркаванні пытання прынялі ўдзел кіраўнікі і спецыялісты Слуцкай гарветстанцыі, занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, вытворчасці па добраўпарадкаванні Слуцкай ЖКГ, іншых падраздзяленняў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, райкама БРСМ, Слуцкага эколага-біялагічнага цэнтра навучэнцаў, валанцёры. Удзельнікі дыялогу абмеркавалі праблемныя аспекты ўзнятага пытання, прагучалі прапановы актывізацыі асветніцкай, выхаваўчай  работы з насельніцтвам і іншыя.
Разгорнуты матэрыял па тэме дыскусійнай пляцоўкі будзе надрукаваны ў наступным нумары “Слуцкага краю”.






Похожие записи