Каторы год запар у Кляпчанскай базавай школе праводзіцца традыцыйнае свята «Масленіца». Яно аб’яднала школу і вяскоўцаў, дарослых і дзяцей. З захапленнем жыхары вёскі чакалі каля варот зазывалаў з гармонікам і каня з бомамі.
Удзельнікі свята вадзілі карагоды, заклікалі вясну, прасілі дабрабыту і добрага ўраджаю, спявалі народныя песні. Скакалі са зблытанымі нагамі, перацягвалі канат, кідалі гіры і весяліліся. З захапленнем удзельнічалі ў спаборніцтвах дырэктар школы Антон Уладзіміравіч Мяцельскі і госць свята старшыня Кіраўскага сельскага выканаўчага камітэта Сяргей Георгіевіч Мерны.
Добры настрой перадаўся ўсім, а гарачы чай з блінамі дапамаглі сагрэцца. З багатымі сталамі праважалі зіму і сустракалі вясну ўдзельнікі свята.
Пагасціла Масленка сем дзянёчкаў! Бывай, да новых сустрэч!
Наталля КУЛЕШ,
настаўнік пачатковых класаў Кляпчанскай базавай школы.