На мінулым тыдні ў галерэі мастацтваў у Слуцку ўшанавалі пераможцаў і ўдзельнікаў раённага агляду-конкурсу «Ветэранскі падворак».
Нагадаем, што конкурс праходзіў сярод ветэранаў Случчыны па пяці намінацыях. Яго праводзіла Слуцкая раённая арганізацыя ветэранаў пры падтрымцы Слуцкага райвыканкама, Слуцкага раённага Савета дэпутатаў, Слуцкага раённага аб’яднання прафсаюзаў.
Як адзначыла старшыня Слуцкай раённай арганізацыі ветэранаў Валянціна Сцяпанаўна Відлога, агляд-конкурс «Ветэранскі падворак» праводзіцца чацвёрты год. Сёлета ветэраны Случчыны таксама парадавалі сваімі справамі, работамі, творчасцю. Заўсёды ўражваюць іх энтузіязм, таленты, працавітасць. Некаторыя з пераможцаў прадставяць Случчыну ў абласным ветэранскім конкурсе.
Старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Наталля Аляксандраўна Аўсяннікава падзякавала ўдзельнікам конкурсу за актыўнасць, адзначыла, что іх справы, ініцыятыўнасць натхняюць маладое пакаленне.
Ва ўрачыстай абстаноўцы падарункамі і кветкамі ўшанавалі пераможцаў, некаторыхб удзельнікаў «Ветэранскага падворка». Першыя месцы занялі ў намінацыях: «Я на падворку не адзін» – С.І. Сярага (аг. Мялешкі), «Ад прыроды – матэрыял, ад майстроў – талент» – А.У. Альховік (в. Паўстынь), «Кветкавая фантазія» – А.Ц. Мурашка (в. Бязверхавічы), «Сабе на карысць» – Н.А. Карповіч (в. Прошчыцы), «Кветнік ля пад’езда» – А.І. Катляр (г. Слуцк). На другіх месцах: З.М. Фурс (аг. Сорагі), Л.У. Гундзіловіч (г. Слуцк), Ф.С. Чарнаскутава (г. Слуцк), І.І. Васілевіч (г. Слуцк), Н.Л. Пятрова (г. Слуцк), В.І. Іванова (г. Слуцк), на трэціх месцах – Я.П. Капітонава (в. Амговічы), Р.Я. Кернажыцкая (г. Слуцк), С.А. Дайновіч (г. Слуцк). Заахвочвальнымі прызамі ў намінацыі «Кветнік ля пад’езда»  адзначаны гараджанкі В.А. Адаменка, З.П. Умінская, Т.В. Весялоўская, В.М. Есіповіч, Л.С. Сярга.
Малайцы, ветэраны! Здароўя, пазітыву, новых спраў. Так трымаць!

Наталля СЕЛЯЗНЁВА.

Похожие записи