З 28 сакавіка праходзіць рэспубліканская акцыя «Чысты лес» прысвечаная Году малой радзімы, а таксама 75-годдзю Вялікай Перамогі. У ёй бяруць удзел тысячы неабыякавых беларусаў, якія хочуць каб лясы былі чыстымі і дагледжанымі.
У мінулыя выхадныя да акцыі «Чысты лес» далучыліся навучэнцы і педагогі Гольчыцкай СШ, якія актыўна папрацавалі прыбіраючы смецце на тэрыторыі лесапалосы ўздоўж аўтадарогі Гарадзішча – Жылін Брод.
Валанцёры збіралі пластык, шкло і паперу. Вядома, смецце не само тут з’явілася…
Дзякуючы юным добраахвотнікам, нашы лясы сталі значна чысцейшыя.
Падтрымлівайце ініцыятыву, случчане, не смеціце. Прыбірайце ў лясах і захоўвайце чысціню.
Нагадваем, у «Тыдні лесу-2020», які праводзіцца ў ДЛГУ «Слуцкі лясгас», могуць прыняць удзел арганізацыі любой формы ўласнасці, грамадскія фармаванні, фізічныя асобы. Жадаючым прыняць удзел у добраахвотнай акцыі трэба звярнуцца ў структурныя падраздзяленні лясгаса.
Тэлефоны для даведак:
Вераб’ёўскае лясніцтва – 77-751
Жылінбродскае лясніцтва – 92-553
Селецкае лясніцтва – 801713-21-889
Амговіцкае лясніцтва – 97-544
Гольчыцкае лясніцтва – 3-29-60
Урэцкае лясніцтва – 801794-56-145
ДЛГУ «Слуцкі лясгас» – 6-31-07, 6-30-87, 6-30-96.
Карпатлівая праца слуцкіх лесаводаў пры падтрымцы неабыякавых грамадзян паспрыяе стварэнню новых лясоў на Слутчыне і аднаўленню ў месцах пашкоджання, зробіць багацешым наш край.