19 лютага на базе СШ №10 iмя С.Ф. Рубанава г. Слуцка адбылося спартыўнае свята «Беларусiяда» ў рамках праекта БРСМ «Беларусь – крыніца натхнення», мэтай якога з’яўляецца папулярызацыя беларускай культуры i мовы.

У спартыўным свяце прымалі ўдзел вучні слуцкіх сярэдніх школ №№ 5, 9, 10 імя С.Ф. Рубанава, 11.

  

1 месца заняла СШ №11;

2 месца – СШ № 10 імя С.Ф. Рубанава;

3 месца – СШ №5;

4 месца – СШ №9.





У журы былі намеснік старшыні Слуцкага райвыканкама Наталля Вікенцьеўна Чарнушэвіч, намеснік старшыні кaмicii па справах непаўналетніх Слуцкага райвыканкама Таццяна Мікалаеўна Козырава, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры i па справах моладзі райвыканкама Кацярына Аляксандраўна Казак, педагог сярэдняй школы №13 г. Слуцка Ганна Мікалаеўна Сыцько, галоўны бухгалтар Слуцкага райкама БРСМ Наталля Уладзіміраўна Грэкава.



Юным спартсменам уручылі граматы, запісныя кніжкі. 

За першае месца таксама кубкі ад Слуцкага райкама БРСМ і раённай арганізацыі ГА «Белая Русь».

Арганізатар мерапрыемства:  Слуцкі райкам БРСМ.

Похожие записи