На Случчыне завяршылі жніво. Вынік – уражвае. Хлебаробы Случчыны намалацілі больш за 200 000 тон збожжа. Гэта лепшы вынік у вобласці і другі ў рэспубліцы.
Аграрыі раёна – галоўныя героі «Дажынак». Урачыстае шэсце ўдзельнікаў жніва распачало мерапрыемства. З караваямі, снапамі… Кожная сельгасарганізацыя палепшыла мінулагодні вынік. Ёсць чым ганарыцца!



















Каравай, выпечаны з зерня новага ўраджаю, ад хлебаробаў Случчыны ўручылі старшыні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзіміру Гоге.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў урачыстасці, старшыня райвыканкама адзначыў, што работнікі сельгасарганізацый раёна – стойкія, моцныя людзі, здольных самааддана працаваць і дасягаць вынікаў, нягледзячы ні на што.
– Сёлета «Дажынкі» мы сустракаем з важкім хлебным караваем. Раён стаў адным з лідараў жніва ў вобласці – намалот збожжа і рапсу склаў 246 тысяч тон. Аграрыямі Слутчыны атрымана больш за 200 тысяч тон чыстага збожжа! – сказаў Уладзімір Гога. – Уборка праведзена ў аптымальныя тэрміны. Удзел у жніве прынялі 122 камбайнавыя экіпажы, з іх 19 – маладзёжных, 7 – сямейных. На адвозцы збожжа была задзейнічана 131 адзінка тэхнікі. Упэўнены, што кожны на сваім месцы зрабіў усё, што ад яго залежыць, таму што разумее важнасць харчовай бяспекі.
Старшыня райвыканкама падзякаваў аграрыям за адданасць абранай справе, адзінства і пажадаў міру, дабра і дабрабыту.

Першы намеснік старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Васілій Сысоеў павіншаваў працаўнікоў раёна з важкім вынікам. Ён адзначыў, што Кіраўнік дзяржавы даў найвышэйшую ацэнку рабоце працаўнікоў хлебнай нівы. За гэтымі значнымі паказчыкамі – стабільнасць працы галіны: ужо другі год запар Мінская вобласць дэманструе высокія вынікі.
– Асаблівай увагі заслугоўвае Слуцкі раён – ён з’яўляецца лідарам не толькі па вытворчасці збожжа, але і малака.







Васіль Сысоеў пажадаў працаўнікам і надалей утрымліваць дасягнутыя паказчыкі, памнажаць поспехі і актыўна развівацца. Ён падкрэсліў, што за кожнай лічбай стаіць нястомная праца людзей. Асобнай падзякі ўдастоілася жанчына-камбайнер – яе ўклад у агульны вынік быў асабліва адзначаны.

Намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнік упраўлення раслінаводства Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь Іван Каскевіч адзначыў важкі ўклад случчан у агульны каравай краіны.
Ганаровай граматай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання узнагароджаны вадзіцель ААТ «Вітка-Агра» Сяргей Лісок, вадзіцель ААТ «Казловічы-Агра» Аляксандр Радзюк.



Падзяка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання аб’яўлена дырэктару СУП «Кірава-агра» Аляксандру Лепцюку, галоўнаму інжынеру СУП «Знаменскі-Агра» Андрэю Сцёпіну.
Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны вадзіцель ААТ «Ісерна» Аляксей Ананіч, трактарыст-машыніст ААТ «Аграфірма «Лучнікі» Радзівон Беразоўскі, намеснік дырэктара ААТ «Вітка-Агра» Сяргей Дзічкоўскі і іншыя.
Падзяка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта аб’яўлена трактарысту-машыністу саўгаса «Рачкавічы» Юрыю Бордаку, галоўнаму аграному СУП «Знаменскі-Агра» Дзмітрыю Дабрыяну, галоўнаму інжынеру КСУП «Наша Ніва-Агра» Віктару Заламаю, трактарысту-машыністу ААТ «Падлессе-2003» Руслану Леановічу, слесару па рамонце і абслугоўванні сельскагаспадарчых машын і абсталявання ААТ «Казловічы-Агра» Мікалаю Сучку і іншым.




Старшыня Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Гога ўручыў дыпломы пераможцам працоўнага спаборніцтва.
Пераможцы працоўнага спаборніцтва на ўборцы збожжавых і зернебабовых культур сярод сельскагаспадарчых арганізацый на 1 бала-гектар пасяўной плошчы:
1 месца – УП «Гацук-агра»;
2 месца – ААТ «Казловічы-Агра»;
3 месца – ААТ «Падлессе-2003».
На нарыхтоўцы масланасення рапсу на 1 бала-гектар пасяўной плошчы:
1 месца – ААТ «Казловічы-Агра»;
2 месца – ААТ «Ісерна»;
3 месца – ААТ «Падлессе-2003».
Пераможцы раённага спаборніцтва сярод камбайнавых экіпажаў:
1 месца – Аляксандр Скрыган, саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі;
2 месца – Аляксандр Анціпцаў, саўгас «Рачкавічы» Беларускай чыгункі;
3 месца – Аляксандр Клевановіч, ААТ «Аграфірма «Лучнікі».
Пераможцы раённага спаборніцтва сярод маладзёжных камбайнавых экіпажаў:
1 месца – Радзіон Беразоўскі (ААТ «Аграфірма «Лучнікі»);
2 месца – Максім Бондар (ААТ «Вясейскі Пакроў»);
3 месца – Ілья Гронічаў, Уладзіслаў Ільін (ААТ «Казловічы-Агра»).
Пераможцы раённага спаборніцтва сярод вадзіцеляў на адвозцы збожжа ад камбайнаў: Анатоль Шпакоўскі (ААТ «Аграфірма «Лучнікі»), Ігар Цвірко (СУП «Леткаўшчына-Агра»), Сяргей Шырын («Вітка-Агра»), Юрый Бордак (саўгас «Рачкавічы»), Юрый Кіракасян (ААТ «Вясейскі Пакроў»), Уладзімір Барысаў (ААТ «Гольчыцкае»), Вадзім Палхоўскі (ААТ «Вітка-Агра»).
Сярод маладых вадзіцеляў пераможцы:
1 месца – Яўген Клевановіч («Аграфірма «Лучнікі»);
2 месца – Анатоль Рымашэўскі (ААТ «Ісерна»);
3 месца – Аляксандр Палякоў (ААТ «Казловічы-Агра»).






Сярод работнікаў зернесушыльных комплексаў узнагароджаны: Алег Лешчанка, Віталь Дробыш, Дзяніс Салаўёў, Аляксандр Гурыновіч, Генадзь Кульбіцкі (СУП «Наша Ніва-Агра»); Зузана Лабковіч, Анатоль Ліпніцкі, Юрый Бадыль (СУП «Наша Ніва-Агра»).






Шэраг працаўнікоў сельгасарганізацый адзначаны ганаровымі граматамі райвыканкама, падзякамі старшыні райвыканкама.
Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталля Аўсяннікава шчыра павіншавала случчан.
– Жніво – час найвышэйшай адказнасці, калі на палях вырашаецца пытанне харчовай бяспекі нашай краіны.Дзякуючы вашаму прафесіяналізму і адданасці роднай зямлі Беларусь заўсёды забяспечана галоўным багаццем – свежым хлебам, – адзначыла парламентарыі. – Кожны цэнтнер сабранага збожжа – гэта вынік вашых бяссонных начэй, працы пад пякучым сонцам і шчырай любові да сваёй справы.Уклад кожнага з вас у агульны рэспубліканскі каравай неацэнны.
Асаблівую ўвагу Наталля Аўсяннікава звярнула на ўклад жанчын, якія разам з мужчынамі ўносілі важкі ўклад у агульны каравай.
Наталля Аўсяннікава заахвоціла жанчын і ўручыла падзячныя адрасы намесніку дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №13 Марыне Пенязь, бухгалтару ААТ «Казловічы-Агра» Тамары Браневіч, бухгалтару ААТ «Аграфірма «Лучнікі» Таццяне Бартошык, весаўшчыку ААТ «Вітка-Агра» Раісе Козел, кладаўшчыку ААТ «Ісерна» Юліі Самусевіч і іншым.







Старшыня Мінскай абласной прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Аксана Бельская далучылася да віншаванняў.




Старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Курак павіншаваў працаўнікоў з заканчэннем жніва і ўручыў ганаровыя граматы і падзячныя лісты Слуцкага раённага Савета дэпутатаў дырэктару ААТ «Ісерна» Аляксею Родзіку, галоўнаму аграному ААТ «Падлессе-2003» Мікалаю Кананку, галоўнаму бухгалтару ААТ «Аграфірма «Лучнікі» Святлане Паўлюкевіч, іншым.



Ганаровай граматай Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу узнагароджаны дырэктар СУП «Знаменскі-агра» Сяргей Цэйка, першы намеснік начальніка ўпраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні Слуцкага раённага выканаўчага камітэта Марына Пракаповіч.
Падзяка Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу аб’яўлена галоўнаму эканамісту ААТ «Аграфірма «Лучнікі» Ірыне Савеня, трактарысту-машыністу СУП «Кірава-агра» Сяргею Сячко. Іншымі прафсаюзнымі ўзнагародамі адзначаны працаўнікі сельгасарганізацый.
Першы сакратар Слуцкага раённага камітэта БРСМ Вікторыя Задзёра ўручыла маладым удзельнікам жніва граматы.



Старшыня Слуцкай раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Ігараўна Гурбо падзякавала за працу хлебаробам раёна.






Па выніках агляду-конкурсу на лепшую кампазіцыю з саломы першае месца – у КСУП «Наша Ніва-Агра», другое месца – у ААТ «Казловічы-Агра», трэцяе – у ААТ «Аграфірма «Лучнікі». Арыгінальнасці ідэі і сямейныя каштоўнасці – «Знаменскі-агра», лепшая кампазіцыя па выніках інтэрнэт-галасавання – «Аграфірма «Лучнікі».
Пераможцамі агляду-конкурсу на лепшы каравай сталі: «Казловічы-Агра», «Наша Ніва-Агра», «Гольчыцкае».
Па выніках конкурсу на лепшы сноп пераможцамі прызнаны: «Ісерна», «Аграфірма «Лучнікі», «Вітка-Агра».
Святочны настрой аграрыяў падтрымалі творчыя калектывы раёна і кавер-гурт «Безліміт».