Душа славянскага народа — шырокая, шчырая і міласэрная. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на свяце «Купалле» («Александрыя збірае сяброў»).

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мы святкуем Купалле ў Год беларускай жанчыны:

— Невыпадкова сімвалам свята стала купальская Берагіня. Продкі верылі, што яна аберагае пасевы і напаўняе жыватворнай сілай травы, ахоўвае сямейны ачаг, клапоціцца пра дзяцей і матуль. Хочацца, каб увесь наш свет, такі крохкі, як мы бачым, быў акутаны яе покрывам. Каб у кожнай сям’ і панавалі любоў і дабрабыт. Каб праз год мы з вамі зноў сустрэліся тут, у Александрыі. І разам адправіліся ў новае падарожжа да душы славянскага народа — загадкавай, але нязменна шырокай, шчырай і міласэрнай.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім цудоўнага вечара, прыемных уражанняў і лагоднай цеплыні, якая будзе саграваць да наступнага Купалля.

“СБ. Беларусь сегодня”.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи