Спартакіяда работнікаў АПК праходзіць у Слуцку.

  7 і 8 лютага спаборнічалі работнікі перапрацоўчых прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Удзельнічалі 12 каманд. 

Мацнейшых вызначалі ў тэнісе, валейболе, дартсе, міні-гольфе. Узнагароды атрымалі ў асабістых заліках і па выніках валейбольных супрацьстаянняў. 

Першае месца ў валейболе заняла каманда Слуцкага сыраробнага камбіната, на другім – валейбалісты цукроварафінаднага камбіната, на трэцім – камбіната хлебапрадуктаў.


У тэнісе лепшымі былі Яўгенія Гаркавая (ПМК-98) і Аляксандр Нагорны (ПМК-226) – І месца, Ецепнева Дар’я (КХП) і Арцём Мінец (сыркамбінат) – ІІ месца, Анастасія Біркас (Слуцкі дзяржкаледж) і Аляксандр Сасноўскі (мясакамбінат) – ІІІ месца.

 Пераможцы ў дартсе: Алена Герасімовіч (цукроварафінадны камбінат) – І месца, Аляксей Баранаў (льнозавод) – ІІ месца, Наталля Сяргеева (ПМК-71) – ІІІ месца.

У міні-гольфе І месца заняў Аляксей Крыштаўчук (сыркамбінат), ІІ месца – Вячаслаў Каляда (цукроварафінадны камбінат), ІІІ месца – Іван Дзічкоўскі (ПМК-71).
Наступны этап спартакіяды – спаборніцтвы сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Пасля гэтага будуць падведзены камандныя вынікі.
За здаровы лад жыцця – разам, случчане!
Падрабязнасці – у “Слуцкім краі”.

Похожие записи