Стихи
1 min read
16

Ніна ЗЯНЕВІЧ. Вера ў цуд

16 января, 2020
0
Ніна ЗЯНЕВІЧ. Вера ў цуд

Вера ў цуд

Кожны дождж і кожную сняжынку
Трэпетам сардэчным сустракаю.
Кожны міг і кожную хвілінку
Веру ў цуд і табе гэта раю.
Вер, ніколі не заблудзіць лета,
Зачаруе, заварожыць зноў.
Колерамі, пахамі сагрэтае,
Лета дорыць шчасце і любоў.
Музыку душы, што апантана
Цябе захапіла назаўжды,
Падняла і закружыла п’яна,
І панесла ў ветры і дажджы,
У калючы снег і завіруху,
І ў каляровы лістапад…
Прыпыніся крышачку, паслухай,
Азірніся крышачку назад.
І запомні дождж той і сняжынкі,
Трэпет сэрца і душы палёт,
А вачэй нязгасныя іскрынкі
Хай заўжды кранаюць навылёт.

Няхай раскрыецца твой парашут

Зоркі і месяц спрадвеку
Манілі нас да сябе.
Мала Зямлі чалавеку –
Ён Неба рукой дастае:
Пакратаць нябёсныя далі,
Увысь, як мага, зірнуць.
Нам крылле ад роду далі,
Умей толькі іх разгарнуць.
Не бойся сябе, разведвай
Усе таямніцы душы.
Ты моцны, аб гэтым ведай,
І здацца пакуль не спяшы.
Наперадзе ўзлёты, падзенні –
Сусвет так уладкаваны.
Не трэба ні цені сумнення:
Будзь упэўнены і апантаны.
Няхай воблачкі ў паднябессі
Выкладваюць твой маршрут.
Няхай зложыцца твая песня
І раскрыецца твой парашут!


        Не падай духом!

 
Упавший духом гибнет раньше срока.
Я с этой истиной давно срослась.
У этого премудрого урока
Всю жизнь учусь я духом не упасть.
Не оскуднеть душой, не облениться,
На раздорожье выбрать верный путь.
Не разлюбить, а пламенно влюбиться
В земли красу и в дивный млечный путь.


Размаўляй са мной па-беларуску

Размаўляй са мной па-беларуску,
Я не супраць іншых моў зямлі –
Словы на латыні ці па-руску
Многае данесці мне змаглі.
Навучылі бачыць і ўглядацца,
Навучылі слухаць і пачуць,
Цяжкасцям ніколі не скарацца
І наш беларускі шык адчуць.
Навучы ж дзяцей па-беларуску
Марыць і спрачацца, і сябраваць
У цеснай сувязі з вялікай рускай
Будзем нашу мову гартаваць.

Похожие записи