«Чаму вы шукаеце жывога сярод мёртвых? Яго тут няма; Ён уваскрос!» (Лк.24, 5-6).

Гэтыя словы прамовіў Анёл да жанчын, якія прыйшлі ў вялікодную раніцу да грабніцы. Пасля трагічнай Вялікай Пятніцы прыходзіць радасная нядзеля Уваскрасення Пана. Езус Хрыстус сваёй Божай моцай перамагае смерць.

Таямніца змёртвыхпаўстання – гэта аснова хрысціянства, а Вялікдзень – свята надзеі, радасці, трыўмфу жыцця над смерцю. Сапраўды, гэта глыбокая, поўная, незнішчальная радасць, якая надае канчатковы сэнс усяму жыццю чалавека, бо Уваскрасенне Хрыста дае надзею на нашае ўваскрасенне.

На гэтыя святочныя дні жадаем усім жыхарам нашага горада і раёна, каб Уваскрослы Езус дакрануўся да вашых сэрцаў і напоўніў іх жывою вераю, нязломнай надзеяй на ўдзел у Яго хвале, пераменіў вашыя смуткі ў радасць і даў упэўненасць у перамозе дабра і любові! Няхай з нашых вуснаў усе навокал пачуюць вокліч радасці і надзеі: «Хрыстос уваскрос! – Сапраўды ўваскрос! Аллелюя!».

З найлепшымі пажаданнямі
настаяцель парафіі св. Антонія і парафіяне.

Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи