Гульцы асноўнага састава СФК «Слуцк» пайшлі ў адпачынак. Некаторыя футбалісты ўжо пакінулі каманду. Гэта Джозэф Адах Ома і Седрык Куаджа, Ігар Губанаў і Аляксей Пустазёраў, таксама Мурат Хотаў і Аляксей Цімашэнка не будуць выступаць за «Слуцк».
Ёсць навіна, якая парадуе слуцкіх футбольных балельшчыкаў. Кантракты з СФК «Слуцк» працягнулі Ігар Бабко і Віталій Трубіла, а таксама Марат Бураеў і Саслан Такулаў.