Пляцоўка каля гарадскога Дома культуры цяпер амаль штодня нагадвае маленькі казачны гарадок: для школьнікаў Случчыны работнікі ГДК тут ладзяць святочную праграму – з Дзедам Марозам, Снягуркай, Снегавікамі, іншымі героямі.Ва ўмовах пандэміі гэта выдатнае рашэнне, каб парадаваць дзетак святочнымі цудамі.
Сёння з навагоднімі персанажамі каля Слуцкага ГДК сутракаліся вучні Велікасліўскай базавай школы. Дзетвара атрымала столькі радасці: вадзілі хараводы, танцавалі, спаборнічалі ў эстафетах, шукалі рукавіцу Дзеда Мароза, а ў цэлым – выдатна павесяліліся!











