Восень уварвалася нечакана.
Адкуль прыйшла да нас, скажы,
А я табою, восень, счаравана,
Люблю твае хмурынкі і дажджы.
Люблю твой лістапад, парывы ветру,
Люблю, калі на сэрцы каламуць.
І клічу я, крычу ўсяму Сусвету:
Пабудзь са мною, Восень, ну пабудзь!..
Фота Ірыны МІРГАРАДАВАЙ.