Дзякуючы багатай і па-свойму ўнікальнай спадчыне беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй. Аб гэтым Презідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на цырымоніі ўручэння прэміі “За духоўнае адраджэнне”, спецыяльных прэмій дзеячам культуры і мастацтва і “Беларускі спартыўны Алімп” 2025 года.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта цырымонія – ўручэння ўнікальнай прэміі “За духоўнае адраджэнне” – ўжо даўно стала часткай нацыянальнай спадчыны. “Як я ўжо казаў моладзі, традыцыі – аснова нашай дзяржаўнасці. У іх наша сіла і наша будучыня, якая немагчыма без вопыту і сувязі пакаленняў”, – сказаў Презідэнт. Менавіта на гэтым, па яго словам, будуецца дзяржаўнасць. “І суверэнную Беларусь, вельмі маладую па мерках гістарычных дзяржаву, мы будавалі на аснове шматвякавой культурнай памяці, якая насычана высокай духоўнасцю і інтэлектам нашых продкаў, – заявіў беларускі лідар. – Дзякуючы такой багатай і па-свойму ўнікальнай спадчыне беларусы ўвайшлі ў сусветную гісторыю самадастатковай нацыяй”.
Прэзідэнт падкрэсліў, што ў гістарчнай спадчыне беларусаў ёсць чым ганарыцца, ёсць што берагчы і абараняць.
БЕЛТА.