26 кастрычніка адбыўся фінал XXII конкурсу работ даследчага характару навучэнцаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.
Больш за 250 юных даследчыкаў прынялі ўдзел у конкурсе. 14 вучняў школ Случчыны прадставілі 12 работ.
Пераможцамі сталі:
Уладзіслаў Алешка (10 клас, гімназія №2) – дыплом I ступені ў секцыі “Нямецкая мова”, кіраўнік Т.Г. Сарока.
Артур Царыковіч (11 клас, СШ №11) – дыплом I ступені ў секцыі “Інфарматыка”, кіраўнік У.А. Жук.
Анастасія Крыўленя (11 клас, СШ №11) – дыплом II ступені ў секцыі “Інфарматыка”, кіраўнік У.А. Жук.
Паліна Бузун (10 клас, гімназія №1) – дыплом III ступені ў секцыі “Геаграфія”, кіраўнік М.Ф. Цвірко.