Па ўласнай ініцыятыве ў адзін з выхадных дзён выкладчык Слуцкага дзяржаўнага каледжа Віктар Паўлавіч Наско, навучэнцы ўстановы  Алеся Вяргун, Вольга Яскевіч, Раман Рэкуць,  навуковы супрацоўнік Слуцкага краязнаўчага музея Васілій Васільевіч Цішкевіч правялі ўборку  тэрыторый каля некалькіх помнікаў,  устаноўленых на Случчыне загінулым у час Вялікай Айчыннай вайны: каля магіл і абеліска на месцы спаленай разам з жыхарамі вёскі Пераходы,  каля помніка на месцы спаленай вёскі Крушнік, каля абеліска загінулым партызанам і воінам у вёсцы Жылін Брод. 
Як адзначыў навуковы супрацоўнік Слуцкага краязнаўчага музея Васілій Васільевіч Цішкевіч, такую акцыю рашылі зрабіць у рамках месячніка па навядзенні парадку на зямлі, а яшчэ з мэтай прыцягнення моладзі да гісторыі краю часу Вялікай Айчыннай вайны. Гэта тэма, якую нельга забываць, тым болей, што сёлета і ў наступным годзе яна азначана адметнымі датамі – 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Вялікай Перамогі. Навучэнцы каледжа  не толькі папрацавалі выдатна, таксама далучыліся да  некаторых трагічных старонак гісторыі Случчыны перыяду Вялікай Айчыннай вайны, даведаліся новае пра падзеі таго часу, адважных абаронцаў Случчанскай зямлі.  
 

Похожие записи