У цудоўнае музычнае падарожжа случчан запрасілі супрацоўнікі Слуцкай раённай цэнтральнай бібліятэкі ў рамках краязнаўчага праекта «Зоркі Случчыны».


Пра асаблівасці ўзнікнення народнай беларускай песні ўдзельнікам мерапрыемства шмат і вельмі цікава расказала супрацоўнік бібліятэкі Валянціна Цэгалка. А вось паслухаць іх у арыгінальным, прафесійным выкананні можна было падчас выступлення Вікторыі Сукорскай, выкладчыка ДУА «Слуцкая дзіцячая школа мастацтваў», выканаўцы народных беларускіх песень. Мілагучна, кранальна гучалі ў яе выкананні песні «Ночы мае, ночушкі», «Купалінка», «Жыта ўжо паспела» і іншыя.


Вікторыя расказала аб сабе, аб сваім захапленні песняй з дзяцінства, а таксама прысутныя маглі атрымаць эстэтычную асалоду ад песень, якія вельмі натхнёна выканаў яе вучань Якуб Міхневіч.


Ярка, па майстэрскі музычныя кампазіцыі на цымбалах выканалі і супрацоўнікі ДУА «Лучнікоўская дзіцячая школа мастацтваў».


Оставить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Похожие записи