Спартыўнае свята “Гарант здароўя” зладзілі ў Слуцку 22 верасня.

Атрымалася здорава! Зарадка з сапраўдным чэмпіёнам, сямейны забег, конкурсы, цудоўныя прызы, прэзентацыя відаў спорту, якімі можна займацца ў спартыўных секцыях у Слуцку,  а галоўнае – атмасфера!
Хто не пабываў на гэтым свяце, можа шкадаваць. Прызы ў сямейным забегу – веласіпед і самакат, а ўдзельнічаць магла любая сям’я, шмат прызоў у фітнэс-блоку і іншых.
Дарэчы, у ліку пераможцаў у конкурсе аджымання – дзяўчынкі 10 і 12 гадоў.
Разыгралі мяч з аўтографамі футбалістаў СФК “Слуцк”, была аўтографсесія Віталія Кібука, Адэкунле Айядэле і Арцёма Сердзюка.
Сваё майстэрства прадэманстравалі юныя грацыі, навучэнкі аддзялення мастацкай гімнастыкі СДЮШАР. 
Працавалі пляцоўкі для аматараў цяжкай атлетыкі, карфбола, каратэ, гандбола і іншых відаў спорту.
Цудоўнае пачынанне, вартае падтрымкі і развіцця.
Падрабязней у “Слуцкім краі”. 







Похожие записи